Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”, што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры – гэта суполка аднадумцаў аб’яднаных шчырай любоўю да мастацкага слова, суполка людзей творчых, актыўных і апантаных агульнай справай. Асноўнымі напрамкамі работы акалектыву з'яўляюцца: вывучэнне, захаванне і папулярызацыя літаратурнай спадчыны Валожыншчыны, класікаў беларускай і рускай літаратуры; садзейнічанне ў выданні і распаўсючванні кніг сучасных валожынскіх аўтараў; выяўленне літаратурных талентаў, як сярод дзяцей і моладзі так і сярод дарослых.
Кожны ўдзельнік калектыву не проста паэт ці празаік, у першаю чаргу ён – асветнік. Мінавіта таму, “Рунь” праводзіць шмат мерапрыемстваў – розных па тэматыцы і форме, узрост аўдыторыі якіх вагаецца ад дашкольнікаў да людзей “залатога веку”.
З гонарам можна сказаць і аб тым, што дзевяць удзельнікаў “Руні” з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Вершы “рунеўцаў” друкуюцца ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацства”; у газетах “Мінская праўда”, “Сельская газета”, “Принёманский вестник”; на старонках раённай газеты “Працоўная слава”; у альманаху “Метамарфозы” і іншых перыядычных выданнях. Творы ўдзельнікаў абьяднання размешчаны на розных інтэрнэт пляцоўках і ў сацыяльных сетках. Асабліва важна, што з пад пяра нашых творцаў выходзіць шмат асабістых кніг. Прэзентацыі якіх праводзіцца ў розных фарматах і на розную аўдыторыю. Друкаваліся нашы аўтары і ў калектыўных выданнях: кнігах серыі "Славянскае слова"; у калектыўных зборніках “Абярэг” і «Званоў перазвон», якія былі выдадзены Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі; паэтычным зборніку «Сябрына»; еўразійскім літаратурным зборніку “Нить”. За апошнія тры гады выдадзены 31 аўтарскія зборнікі, сярод якіх кнігі як для дарослых так і для дзяцей.
Зроблены дзесяткі аўдыё і відэазапісаў вершаў членаў калектыву, ў аўтарскім выкананні і ў выкананні ўдзельнікаў гурта паэтычнага майстэрства “Летуценнік”. На прасторах інтэрнэта “Рунь” можна знайсці ў YouTube, Instagram, Вконтакте і нават у ТikТok.
Штогод, па ініцыятыве нашага калектыву і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, праводзіцца штогадовы раённы літаратурны конкурс «Маладыя галасы», які даўно ўжо стаў стартавай пляцоўкай для маладых літаратурных талентаў, бо Валожынская зямля са сваёй багатай літаратурнай спадчынай – гэта калыска натхнення для новых пакаленняў.
З 2004 па 2021 год народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” кіравала член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч. За гэты час зроблена шмат для росквіту аб’яднання: выдадзена 4 калектыўныя зборнікі і безліч асабістых кніг паэзіі рунеўцаў; члены аб’яднання не толькі прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах горада і раёна, але і выступалі на розных абласных і рэспубліканскіх пляцоўках. Наогул, немагчыма ацаніць спадчыну, якую пакіна нам Валянціна Францаўна, таленавітая паэтка, выдатны арганізатар, добры і светлы чалавек! З 22 красавіка 2021 года кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” стала Наталля Фадзееўна Жылевіч.
Кіраўнік калектыву:

Жылевіч Наталля Фадзееўна



