Гурт народнай песні «Сваякі» быў створаны на базе Валожынскага Дома культуры ў 1997 годзе. У 2000 годзе калектыў атрымаў найменне «народны самадзейны калектыў» і паспяхова пацвярджае дадзенае званне па сёняшні час.
Неабходна адзначыць, што «Сваякі» - пастаянны ўдзельнік ўсіх значных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. Кожны год гурт удзельнічае у раённых кірмашах, раённых святах, прысвечаных Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, раённым свяце Працы, святах земляробчага цыклу «Зажынкі» і «Дажынкі», канцэртах на выбарчых участках і інш. Канцэрты праходзяць на розных пляцоўках. Удзельнікі калектыву жаданыя госці ва ўсіх клубных установах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, а таксама за яго межамі.
З 1997 па 2015 год калектывам кіраваў Аляксандр Мікалаевіч Шаўченка, з 2015 па 2023 год – Дзмітрый Аляксандравіч Завацкі, з 2023 года калектывам кіруе Андрэй Валер’евіч Язерскі.
Папулярнасць калектыву надае тое, што ён праводзіць актыўную работу па адраджэнню і папулярызацыі беларускай народнай песні. Рэпертуар народнага гурта ўключае ў сябе не толькі беларускія народныя песні, але і ўкраінскія, і рускія, эстрадныя песні, а таксама байкі і мініяцюры, таму калектыў заўсёды запатрабаваны сярод насельніцтва.
Кіраўнік гурта:

Андрэй Валер’евіч Язерскі
(кіруе з 2023 г.)
Культурно-массовое мероприятие, посвященное Году народного единства
Народный ансамбль народной песни "Сваяки" Воложинского районного центра культуры в субботу принял участие в концертной программе на празднике Минская лыжня в Раубичах.

Новогоднее поздравление Народного ансамбля народные песни «Сваякі» Воложинского районного центра культуры



