222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Пад час правядзення Дня беларускага пісьменства ў Рагачове была прэзентавана кніга “Берега дружбы”, якая выйшла ў краснадарскім выдавецтве “ТрадициЯ” (Расія) і стала, як напісана ў прадмове, кароткім вынікам работы маладых літаратараў Беларусі ў рамках аднаіменнага І Міжнароднага фестываля-конкурсу . У зборніку побач з вершамі маладых расійскіх паэтаў змешчаны іх пераклады на беларускую мову. Прыемна, што сярод беларускіх паэтаў-перакладчыкаў ёсць і два ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. Крысціна Гарвер (Чармных) пераклала на беларускую мову вершы Вольгі Звягінай з г.Новакубанска Краснадарскага края, а Міхась Бацян -- вершы Таццяны Яфімавай з Наварасійска. Гэта адбылося дзякуючы каардынатару праекта з беларускага боку, члену Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Аксане Ярашонак, якая прапанавала нашым “рунеўцам” паўдзельнічаць у названым фестывалі-конкурсе.
У бліжэйшы час выйдзе адваротны зборнік – твораў маладых беларускіх паэтаў і іх перакладаў на рускую мову, дзе ўжо побач з вершамі Крысціны і Міхася будуць пераклады названых вышэй расійскіх маладых паэтэс.
Валянціна Русакевіч,
кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” .
Намеснік Пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Іан ФОКС наведаў у дзень выбараў, 11 верасня, Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 3. Яго сустрэла старшыня выбарчай камісіі Ірына Сяргееўна Каваленка. Спадар Фокс упершыню ў нашай краіне, і, па яго словах, ужо ацаніў гасціннасць і добразычлівасць нашых людзей, якія цёпла віталі замежнага госця. За дзень прадстаўнік дыпламатычнага корпусу пабываў на 10 выбарчых участках на тэрыторыі ўсяго раёна.

Правам галасавання на даму карысталіся не толькі тыя, хто па стане здароўя не змог асабіста з’явіцца на выбарчы ўчастак. Напрыклад, Анатоль Іванавіч БІТЭЛЬ з вёскі Бомбалы меў у гэты дзень шчыльны працоўны графік, таму папрасіў членаў выбарчай камісіі Сакаўшчынскага ўчастка для галасавання № 12 завітаць на яго падворак у вольную хвіліну.
Чакала людзей з урнай для галасавання на сваім падворку і жыхарка гэтай жа вёскі Валянціна Іванаўна ШУЦЬКО. Пасля таго, як бюлетэнь апынуўся ўнутры, яна шчыра падзякавала членам камісіі за прадастаўленыя зручнасці.
Актыўна ішло галасаванне на Ракаўскім выбарчым участку № 20: у прыватнасці, карэспандэнты раённай газеты ў абедзенны час сустрэлі тут пенсіянераў Віктара Ігнатавіча БУЙНІЦКАГА і яго жонку Ніну Міхайлаўну, а таксама настаўніцу мясцовай школы Алену Міхайлаўну РУСЕЦКУЮ, санітарку Ракаўскай бальніцы Ірыну Пятроўну ЗАЯНЧКОЎСКУЮ, загадчыка гаспадарчай часткі дзіцячага аздараўленчага лагера “Фатон” Леаніда Яўстаф’евіча КАЧАНА, якія прынялі ўдзел у галасаванні. На ўчастку, на думку выбаршчыкаў, створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення працэдуры галасавання.
З ПАЧУЦЦЁМ АБАВЯЗКУ
У сярэдзіне дня на Пяршайскім участку для галасавання № 28 вызначыліся з выбарам кандыдата ў дэпутаты Парламента 64 працэнты вяскоўцаў, якія маюць права голасу. На працягу дня тут працуюць наглядальнікі ад ГА “БРСМ” і “Белая Русь”.
Сфарміраваны 3 брыгады для арганізацыі галасавання на даму. Транспарт для гэтай мэты выдзеліла КСУП “Пяршаі-2014”. З выездам на дом вырашыў прагаласаваць і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Янушкавічы Вацлаў Адамавіч МЯНЦЮК.
На здымку: члены выбарчай камісіі Пяршайскім участку для галасавання № 28
На Брылькоўскім выбарчым участку № 15 у асноўны дзень галасавання не толькі людна, але і весела: з ранку настрой вяскоўцам узнімалі таленавітыя вучні сярэдняй школы № 1 г. Валожына.
А вось у зале Бабровіцкага культурна-спартыўнага Цэнтра, дзе месціцца 14-ы ўчастак для галасавання, канцэртам парадаваў усіх жадаючых калектыў выкладчыкаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця прынялі актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. На выбарчы ўчастак для галасавання № 24, які месціцца ў памяшканні гарпасвыканкама, Яўген БАЕШКА, Ангеліна ЗАЙЦАВА, Павел ШПАК і Рыгор ВАЛАСЕВІЧ у суправаджэнні настаўніка Валянціна Антонавіча САБАЛЕЎСКАГА прыбылі на транспарце сваёй навучальнай установы. Для Яўгена, Ангеліны і Паўла ўдзел у выбарах быў асабліва запамінальным, бо галасавалі яны ўпершыню. У памяць аб гэтай падзеі члены ўчастковай камісіі ўручылі ім падарункі.
Сяргей САДОЎСКІ
Адказ адназначны і заканамерны – за спакой на зямлі! Шчыры голас іх сэрца заклікае назаўсёды захаваць простае шчасце людское, якое складаецца, здавалася б, з такіх будзённых, але і такіх важных рэчаў. Любая жанчына радуецца, калі ёсць дах над галавой, калі яна знайшла сваё каханне, калі падрастаюць здаровыя дзеткі, калі вось так з задавальненнем можна прагуляцца па любімых гарадскіх вуліцах з каляскамі, у якіх адпачываюць маленькія нашчадкі…
Зацяжныя катаклізмы ў суседняй Украіне, тэракты і міжнацыянальныя канфлікты ў іншых дзяржавах міжволі абуджаюць у сэрцах людзей любога ўзросту голас радасці: як добра, што нашу Беларусь абмінула такая доля! Мы ўсе галасуем за згоду паміж людзьмі і кансалідацыю грамадства, за мір на роднай зямлі, за лепшую будучыню, якую імкнёмся мацаваць сваёй стваральнай працай... Пра гэта мы і гаварылі на прыгожых вуліцах горада са шчаслівымі матулямі: Анастасіяй Іода, Таццянай Доўнар-Слізкай, Аксанай Пясецкай, Анастасіяй Рудай, Гражынай Угляніцай, Кацярынай Болвах.

Анжаліка Аляксандраўна МІКУЛІЧ,
бухгалтар ДП “Падбярэззе”:
– Пераканана, што кожны з нас разумее важнасць выбарчай кампаніі, якая пройдзе 11 верасня. Бо вектар практычнай работы парламентарыяў скіраваны і на плённую дзейнасць у рэгіёнах, дзе яны атрымалі мандат даверу сваіх выбаршчыкаў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шмат часу працуюць у сваіх выбарчых акругах. Найбольш эфектыўнымі формамі гэтай дзейнасці з’яўляюцца асабістыя прыёмы выбаршчыкаў, разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, удзел у розных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў рэгіёнах. Практычная работа ў акрузе з выбаршчыкамі дэпутатаў дзвюх палат беларускага парламента – гэта і добрая школа вопыту для нашых дэпутатаў мясцовых Саветаў. А мэта ў нас адна – павышэнне дабрабыту людзей, выкананне намечаных планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і важных дзяржаўных праграм.

Вольга Аляксандраўна ШЫБУТ,
ветэран працы спажыўкааперацыі,
жыхарка горада Валожына:
– Дэпутаты заканадаўчага органа краіны – гэта не выпадковыя людзі. Яны павінны валодаць высокай палітычнай культурай, разбірацца ў эканамічных, сацыяльных працэсах. Наш парламент садзейнічае і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту Беларусі, узмацненню яе пазіцыі ў сусветнай супольнасці. Безумоўна, у тым, што Беларусь лічыцца найбольш паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, таксама вялікая заслуга нашых парламентарыяў. Дэпутацкая ноша нялёгкая. Не кожны здольны працаваць эфектыўна. Таму важна, каб мы ў час галасавання аддалі перавагу людзям вопытным, кампетэнтным, якія добра ведаюць сітуацыю ў краіне, а таксама шляхі вырашэння актуальных праблем.

Андрэй Уладзіміравіч ХАЛІМОН,
вадзіцель ААТ “Лоск”, шматдзетны бацька:
– Відаць, ужо нікога не трэба пераконваць, што ўсе найважнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця ў нашай краіне вырашаюцца найбольш дэмакратычным шляхам – свабодным волевыяўленнем народа. І выбары ў парламент краіны, якія набліжаюцца, – прамое пацвярджэнне гэтаму. У падрыхтоўчы перыяд да гэтай важнай кампаніі робіцца ўсё для таго, каб выбаршчыкі ўзважана і ўдумліва змаглі адназначна вызначыцца, за каго яны аддадуць свой голас. З гадамі правядзення выбараў у вышэйшыя органы ўлады яны заваёўваюць у электарату ўсё большы інтарэс. І перш за ўсё дзякуючы таму, што праводзяцца на канкурэнтнай аснове. Многія грамадзяне галасуюць датэрмінова. Я, напрыклад, таксама ўжо выканаў сваё канстытуцыйнае права. Нашы людзі ацэньваюць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат не па словах, а па канкрэтнай практычнай дзейнасці, па выніках працы.

Ірына Іванаўна КІРЫЛОВІЧ,
дырэктар раённага цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі:
— Выбары лічу важнай падзеяй у жыцці рэспублікі. Удзел у галасаванні прымаю абавязкова. Вельмі добра, што вялікае значэнне ў сваёй дзейнасці члены беларускага парламента надаюць рабоце з моладдзю. Дэпутаты – частыя госці ў школах, навучальных установах, на прадпрыемствах, у арганізацыях, дзе маладое пакаленне складае перавагу працоўнага калектыву. Традыцыяй стала і правядзенне інфармацыйных сустрэч у Палаце прадстаўнікоў з навучэнцамі, студэнтамі ВНУ і рабочай моладдзю.
Спадзяюся, што да гэтага часу старшакласнікі навучальных устаноў нашага раёна памятаюць, як для іх дэпутаты Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі ладзілі цікавыя экскурсіі па будынку, дзе працуе наш беларускі парламент. Запамінальным было і ўрачыстае ўручэнне пашпартоў дзецям, якія дасягнулі свайго паўналецця.
Спадзяюся, што і ў новым складзе парламента пасля выбараў 2016 года дэпутаты будуць шмат увагі надаваць ініцыіраванню разнастайных грамадзянска-патрыятычных, культурных і дабрачынных акцый.