Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Вторник, 14 декабря 2021 16:37

Акцыя “Нашы дзеці”

У першы дзень пачатку рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” ў Івянецкі дом-інтэрнат завіталі вялікія госці і разам з тым даўнія добрыя сябры гэтай сацыяльнай установы: старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прастаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла КАНАНОВІЧ, намеснік старшыні, дэпутат па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Алег СЕМЯНЧУК і член камісіі Ірына СУПРАНОВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана РАКАВЕЦ.

    Як расказаў Алег Семянчук, у камісіі 9 чалавек. “Мы ўзялі шэфства над Івянецкім домам-інтэрнатам і пастаянна наведваемся сюды – заўсёды з падарункамі. Сёння мы ўсе разам склаліся, заехалі на рынак, купілі фрукты, цукеркі, пячэнне – вітаміны і салодкія пачастункі ад дэпутацкага корпуса. Вельмі хочацца, каб дзеці разумелі і адчувалі клопат дзяржавы, дарослых людзей і тое, што мы робім усё магчымае, каб ім было ўтульна і камфортна жыць і займацца”, - адзначыў народны абраннік.

   Кожны з прысутных гасцей адрасаваў рабятам віншаванні з самымі любімымі святамі, а таксама выказаў пажаданні моцнага здароўя, цудоўнага настрою, веры ў сябе і ў тое, што пад Новы годы абавязкова здзяйсняюцца ўсе жаданні.

    Выхаванцы дом-інтэрната прадставілі невялікі канцэрт, падчас якога гучалі песні пра доўгачаканыя навагоднія святы і спадарыню-зімы. Не пакінулі нікога раўнадушным і пранікнёныя вершы. І, як пасля адзначылі прысутныя, нам трэба вучыцца ў іх жыць: “Вельмі чулліва, калі дзеці, разумеючы, што лёсам ужо пакрыўджаныя, нягледзячы ні на што, умеюць радавацца кожнаму дню і самым простым рэчам, якіх мы ў штодзённым імклівым часе не заўважаем”.

Вторник, 14 декабря 2021 15:12

Лепш купіць, чым штраф плаціць

Наперадзе – самыя доўгачаканыя зімовыя святы, галоўным упрыгажэннем якіх з’яўляецца ёлка.

Елачныя кірмашы пачнуць працаваць з 20 снежня: у прыватнасці, у Валожыне, як і заўсёды, ён разгорнецца на стаянцы аўтамабіляў насупраць ясляў-сада № 2. Таксама набыць навагоднія дрэўцы можна ў саміх лясніцтвах.

Кошт лясных прыгажунь даўжынёй да аднаго метра складзе 14 рублёў, ад метра да двух – 16, ад двух да трох метраў – 20 рублёў.  

Аднак штогод знаходзяцца тыя, хто жадае набыць яе дарма. Таму работнікі лясной аховы ўжо зараз вядуць пільнае назіранне за сваёй тэрыторыяй, а ў выхадныя дні кантроль будзе ўзмацняцца. Выяўляць лясных браканьераў дапамогуць створаныя мабільныя групы з ліку адказных асоб Дзяржаўнай лясной аховы, супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і раслінага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і міліцыі. На ўездах у горад будуць устаноўлены экалагічныя пасты, якія правераць у вадзіцеляў дакументы, што пацвярджаюць легальнасць набыцця елак: чэкі і накладныя.

У лясгасе нагадалі – значна ўзрасла адказнасць за незаконную рубку лесу: штраф на фізічную асобу складае ад 5 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200. Акрамя таго, за кожнае высечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны будуць пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю.

Таму, каб не азмрочыць сабе свята непрадугледжанымі грашовымі расходамі на штрафы, набывайце навагоднія елкі ў спецыялізаваных месцах продажу і захоўвайце чэкі і накладныя да канца перавозкі лясных прыгажунь.

Валожынскі лясгас

Вторник, 14 декабря 2021 14:49

Навагодняя ілюмінацыя

Гірлянды на навагодняй ёлцы заўсёды ствараюць асаблівую, чароўную атмасферу свята.

Аднак у святочных клопатах варта не забывацца пра галоўнае – пра сваё здароўе і бяспеку. Выбіраючы электрычную ілюмінацыю для дома ці офіса, неабходна памятаць, што яна нясе ў сабе скрытую небяспеку і, як любы электрычны прыбор, павінна падключацца і эксплуатавацца з захаваннем пэўных правіл электрабяспекі.

Дзяржэнергагазнагляд папярэджвае:

выкарыстоўвайце гірлянды толькі заводскага вырабу;

пры набыцці ўважліва вывучайце інструкцыю па яе эксплуатацыі – звярніце ўвагу на індэкс пыла- і вільгацеаховы: IP54 і вышэй азначае, што ілюмінацыю можна выкарыстоўваць як дома, так і на вуліцы, IP44 і ніжэй – толькі ў хатніх умовах;

пры падключэнні электрычнай ілюмінацыі візуальна ўпэўніцеся ў адсутнасці пашкоджання электрычнага кабелю, штэпсельнай вілкі і іншых элементаў гірлянды;

найбольш бяспечная навагодняя гірлянда – на нізкім напружанні: яна заўсёды будзе з адаптарам. Пры выкарыстанні ілюмінацыі, працуючай на напружанні 220В, размяшчайце яе так, каб выключыць дакрананне да яе людзей. Для абароны чалавека ад паражэння электрычным токам пры падключэнні такой электрычнай ілюмінацыі неабходна прадугледзець устаноўку ўстройства ахоўнага адключэння;

для вонкавай электрычнай ілюмінацыі абавязкова прымяняйце герметычныя вільгацеахоўныя і марозаўстойлівыя разеткі і гірлянды;

пры размяшчэнні электрычнай ілюмінацыі пазбягайце крытычных механічных нагрузак на гірлянду, не падвешвайце ілюмінацыю і ўпрыгажэнні на вострыя металічныя прадметы, трубаправоды сістэмы вода- і газазабеспячэння, ацяплення;

не размяшчайце электрычную ілюмінацыю паблізу адкрытага агню, электранагравальных прыбораў;

не пакідайце без нагляду ўключаную ў сетку навагоднюю ілюмінацыю, а ў выпадку з’яўлення прыкмет ізаляцыі гірлянды (дыму, непрыемнага паху, іскрэння) неадкладна адключыце яе ад электрычнай сеткі.

Валожынская раённая

энергагазінспекцыя

Вторник, 14 декабря 2021 14:47

АКЦИЯ "НАШИ ДЕТИ"

14.12.2021 в государственном учреждении образования "Раковская средняя школа" стартовала ежегодная благотворительная акция "НАШИ ДЕТИ". Победителям второго этапа республиканской олимпиады по учебным предметам, с наилучшими пожеланиями  дальнейших успехов в учебе, были вручены новогодние подарки. 

14.12.2021 года в государственном учреждении образования "Раковская средняя школа" состоялось награждение победителей районного фестиваля творчества "Зажги свою звезду". Поздравляем Кошалевского Артема, Слабоцкого Дениса и Жидовича Матвея. Ребята получили Дипломы и сладкие подарки.

Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Воложинскому району в связи с введением с 01.12.2021 механизма прослеживаемости товаров в отношении холодильников и морозильников бытовых, а также шин и покрышек пневматических резиновых новых сообщает.

Информационно-справочные материалы по вопросам прослеживаемости товаров, в том числе пошаговый алгоритм действий субъектов хозяйствования при представлении сведений об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости, размещены на официальном сайте МНС в разделе «Прослеживаемость товаров», переход в который осуществляется по баннеру «Прослеживаемость товаров», расположенному на главной странице сайта.
Субъектам хозяйствования для представления в налоговые органы по месту постановки на учет сведений об остатках товаров, имеющихся на дату включения их в перечни, сведений о произведенных товарах, сведений о ввезенных с территории государств - членов Евразийского экономического союза товарах, необходимо:
1. Иметь электронную цифровую подпись.
Справочно. В соответствии с пунктом 2 Постановления Совета Министров Республики Беларусь от 23.04.2021 № 250 «О реализации указа президента Республики Беларусь от 29.12.2020 № 496» сведения об остатках товаров, включенных в перечень товаров, представляются субъектами хозяйствования в налоговые органы по месту постановки на учет в виде электронного документа до осуществления операций, связанных с оборотом остатков таких товаров, но не позднее сроков, установленных в перечне товаров.
2. В случае подписания сведений должностным лицом, не являющимся руководителем субъекта хозяйствования, ему необходимо предоставить доверенность в инспекцию МНС по месту постановки на учет, подтверждающую право представления таких документов в налоговые органы.

Нягледзячы на эпідэмічную небяспеку, большасць захварэўшых пераносяць каранавірусную інфекцыю ў лёгкай форме.
Цяжкасці ўзнікаюць у пажылых людзей, тых, хто мае хранічныя захворванні печані, нырак і лёгкіх, парушэнні функцый эндакрыннай  сістэмы (цукровы дыябет), цяжкія захворванні кровазвароту, эпілепсію, захворванні цэнтральнай нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, перанеслі інсульт, у каго наглядаецца пярвічны і другасны імунадэфіцыт, аўтаімунныя захворванні.

Каб пазбегнуць заражэння, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:
    – не датыкацца рукамі да твару;
    – часта мыць рукі на працягу 40-60 секунд, апрацоўваць іх  антысептыкам;
    – вытрымліваць дыстанцыю не меней як 1,5 метра, выконваючы рэспіраторны этыкет;
    – пры чханні і кашлі прыкрываць рот і нос аднаразовай сурвэткай, якую пасля выкідваць;
    – пазбягаць лішніх паездак і наведвання людных месцаў;
    – весці здаровы лад жыцця (фізічная актыўнасць, паўнацэнны сон, багатыя бялком прадукты, вітаміны);
    – абараняць органы дыхання медыцынскай маскай.
 У выпадках, калі ўсё ж адчуваеце сімптомы, не займайцеся самалячэннем, абавязкова звяртайцеся да ўрача.

Павел САРОКА, галоўны ўрач РЦГіЭ

Понедельник, 13 декабря 2021 19:41

Апавяшчальнік – у кожны дом!

Акцыя пад такім дэвізам прайшла па ўсёй рэспубліцы з 4 па 12 снежня. У яе рамках 500 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, закупленых на сродкі, выдаткаваныя райвыканкамам, устаноўлены самым безабаронным катэгорыям насельніцтва Валожыншчыны.

Па рашэнні назіральных камісій, якія працуюць пры кожным сельвыканкаме, у спісы тых, каму ў першую чаргу патрабавалася дадзеная дапамога, увайшлі сем’і, дзе пражываюць людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем’і, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне. Прыборы, створаныя для выратавання чалавечых жыццяў, устанавілі і ў дамы, чые гаспадары злоўжываюць алкаголем.

Разам з групай прадстаўнікоў назіральнай камісіі Валожынскага сельвыканкама, узначальваў якую асабіста старшыня Віктар Комель, мы пабывалі ў дамах некаторых жыхароў вёскі Ганчары, дзе  ў той дзень устанаўліваліся апавяшчальнікі. Гэта адзінока пражываючыя грамадзяне Марыя Вікенцьеўна Каспяровіч, Надзея Мікалаеўна Моніч, сямейная пара Сяргей Іванавіч і Галіна Рышардаўна Бізуны (жонка мае інваліднасць 2-й групы), а таксама пажылая, моцна хворая Вольга Васільеўна Тур.

Грамадзяне з удзячнасцю прымалі ў падарунак карысны прыбор. Усе яны добра ўсведамляюць яго неабходнасць. Вядома, што АПА адчувальны нават да нязначнага задымлення, падае даволі магутны сігнал, здольны разбудзіць тых, хто спіць вельмі моцна, а для яго работы не патрабуецца падключэнне да электрасеткі. Надзея Мікалаеўна Моніч папрасіла ад імя ўсіх, хто стаў аб’ектам асаблівага клопату, праз газету выказаць падзяку службовым асобам, па чыёй ініцыятыве праводзіцца такая карысная акцыя.

Члены камісіі папярэдзілі ўласнікаў домаўладанняў аб неабходнасці перыядычна мяняць у прыборы батарэйкі, а таксама абавязкова выконваць правілы пажарнай бяспекі, у прыватнасці – не курыць у ложку.

Усяго сіламі назіральнай камісіі Валожынскага сельвыканкама ўстаноўлены 90 АПА. Відавочна, што прысутнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, створанага з мэтай папярэдзіць людскія страты падчас пажараў, пажадана ў кожным доме.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

Вторник, 14 декабря 2021 09:11

Дзейнасць для нераўнадушных

Сёння, 14 снежня, адно з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў краіны адзначае юбілей. Беларускаму саюзу жанчын споўнілася 30 гадоў.

Увесь гэты час жаночы рух актыўна развіваўся і на Валожыншчыне. Апошнія гады на чале яго стаіць адна з самых энергічных прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва нашага краю, таленавіты кіраўнік, чалавек з актыўнай грамадскай пазіцыяй Галіна РАЙ. Менавіта з ёй напярэдадні знакавай даты мы і сустрэліся, каб на старонках раённай газеты, якая пастаянна інфармуе чытачоў пра мерапрыемствы арганізацыі, абмеркаваць праблемы і дасягненні шматгадовай дзейнасці.

– Галіна Фадзееўна, Вы –яшчэ вельмі маладая, аднак, напэўна, знаёмы з гісторыяй стварэння БСЖ.

– Канешне. Арганізацыя вырасла не на пустым месцы. Яе правобраз – Беларускі савет жанчын, створаны ў перыяд перабудовы ў студзені 1987 года. Гэту арганізацыю ў грамадстве называлі жансаветам. Час быў складаны. Закрываліся прадпрыемствы, масава звальняліся рабочыя, у першую чаргу – жанчыны. Сярод шматтысячнай арміі беспрацоўных іх налічвалася да 70%. Аднак актывісткам грамадскай арганізацыі часта ўдавалася прымусіць кіраўніцтва прадпрыемстваў улічваць правы і інтарэсы жанчын, быць лаяльнымі да іх. Яшчэ тады актывісткі смела ставілі на парадак дня такія пытанні, як маральнае выхаванне моладзі, папярэджанне сацыяльнага сіроцтва, клопат пра пажылых людзей, асабліва пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

– Сённяшні дзень арганізацыі – гэта ў першую чаргу…

–  Намаганні пра павышэнне статусу жанчыны ў грамадстве. Адна з нашых мэт – дасягненне грамадзянскай згоды, зберажэнне міру, ліквідацыя ўсіх форм насілля і дыскрымінацыі. Вялікая ўвага надаецца асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці. Калі браць канкрэтна раённую арганізацыю, то асноўная доля намаганняў тычыцца дабрачыннасці.

– У Вас складаная пасада. Шмат гадоў несяце адказнасць за функцыянаванне ТЦСАН. Значыць, даводзіцца кіраваць даволі вялікім калектывам, ад кожнага прадстаўніка якога залежаць, не пабаюся гэтага слова, людскія лёсы. Як да падобнай дзейнасці плюсуецца яшчэ і грамадская работа?

–   Вельмі складанае пытанне. Баюся нават, мне цяжка будзе даць на яго грунтоўны і адназначны адказ. Аднак паспрабую. Задачы сацыяльнай установы і Саюза жанчын ніякім чынам не супярэчлівыя. Таму касцяк грамадскай арганізацыі – мае работніцы. Ну самі падумайце, каго ў першую чаргу я павінна была заахвоціць? Я сапраўды моцна заняты чалавек. Часам здаецца, што пераацаніла свае сілы, і тады ўзнікае жаданне перадаць кіраванне арганізацыяй якой-небудзь менш занятай жанчыне. Але тут неабходна задумацца, хіба хоць адна энергічная асоба сядзіць без занятку? Яна, хутчэй за ўсё, таксама, як і я, загружана з ранку да вечара…

–   На мой погляд, даволі цяжка знайсці чалавека, які б перасягнуў Вас у актыўнасці і ўменні наладжваць стасункі з людзьмі. Напрыклад, з тымі, хто рэальна можа дапамагчы, бо як ні кажы, а дзейнасць арганізацыі без падтрымкі спонсараў немагчыма. На любое мерапрыемства, акцыю, ініцыятыву патрэбны сродкі…

–    Гэта мой галаўны боль. Часам сама сабе не веру, калі ўдаецца дастукацца да патэнцыяльнага дабрачынца. Дарэчы, каб Вы разумелі, дзейнасць Саюза жанчын падтрымліваюць не толькі жанчыны. Нам часта дапамагаюць арганізацыі, на чале якіх стаяць мужчыны. Тое ж можна сказаць і пра індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта не пытанне гендара, гэта пытанне сумлення і чалавечай спагады.

– Відавочна, маеце надзейных паплечнікаў – сябровак і аднадумцаў, на чый талент і аўтарытэт можаце аперціся ў рэалізацыі любога плана?

–  На Валожыншчыне шмат жанчын, якім, як кажуць, нешта трэба. Ля вытокаў нашай арганізацыі – адна з такіх асоб, першы лідар Рэгіна Пальчэўская. Яе паслядоўніцы: Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марына Іода, Зоя Дубіна. У кожнай мелася свая каманда. Што тычыцца сённяшняга дня, то прозвішчаў можна назваць мноства. Немагчыма ўявіць дзейнасць раённай арганізацыі без яе сакратара Таццяны Загорскай. Паколькі жанчына працуе ў нашым цэнтры, разумееце, наколькі нам зручна супрацоўнічаць. Самі ініцыятыўныя, таму і гатовы падтрымаць любую карысную ініцыятыву, вядомыя ў раёне жанчыны: Вольга Багатырова, Людміла Махніцкая, Таццяна Крыкала, Вераніка Загорская, Святлана Ракавец, Ірына Жданюк, Таццяна Ляшкевіч, Таццяна Радзько і многія іншыя.

 – Думаю, за тры дзесяцігоддзі арганізацыя “абрасла” традыцыямі.

 –  Сапраўды так. Большасць акцый, што праходзяць пад эгідай Саюза жанчын, – штогадовыя. Навошта вынаходзіць веласіпед, калі ён ужо даўно коціцца? Таму мы ў кругавароце гадавых спраў знаходзім сваё поле дзейнасці. Такія даты, як Дзень маці, 8 Сакавіка, Дзень абароны дзяцей, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада, Дзень пажылых людзей і іншыя, цяжка ўявіць без актывістак у нашых фірменных блакітных шаліках. Шмат клопату маем і зараз, напярэдадні Новага года:  займаемся арганізацыяй раённай ёлкі для дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Нашы актывісткі гатовы саджаць дрэвы, наводзіць парадак, збіраць сродкі на дабрачыннасць, віншаваць парадзіх, а таксама ўдзельнічаць у веламарафонах, спартыўных спаборніцтвах, грамадска-палітычных акцыях.

–  Што патрэбна для таго, каб грамадская работа не абцяжарвала, наадварот, прыносіла радасць і задаволенасць?

–   Можа мой адказ прагучыць і занадта ўзнёсла, а можа камусьці падасца банальным, але скажу так: патрэбна любіць жыццё, радавацца кожнаму поспеху – уласнаму і чужому, і ні на хвіліну не супакойвацца. Самі ж ведаеце, спакой нам, аматаркам актыўнасці, толькі сніцца.

–  Галіна Фадзееўна, даруйце, але нашым чытачам, хутчэй за ўсё, будзе цікава, чым яшчэ, акрамя прафесійнай і грамадскай дзейнасці, напоўнены Вашы думкі?

– Аддана, усёй душой люблю сваю дачку Яну. Ганаруся яе творчай натурай, неардынарнымі (у параўнанні з маімі) здольнасцямі. Гэта юная асоба даўно пераўзышла матулю ў смеласці мыслення, творчых памкненнях, уменні ў любой сітуацыі інтуітыўна вычляняць галоўнае.

–  Асобы жаночага полу, што аказалі магутны ўплыў на развіццё гісторыі, Вас цікавяць?

–    О, канешне! Самыя любімыя – Жанна Д’Арк, Коко Шанэль і Валянціна Церашкова. Лёсы юнай французскай патрыёткі, як і генія стылю, якая першай адваявала ў мужчын права на ўласнае слова ў індустрыі моды, і першай касмічнай падарожніцы, героя Савецкага Саюза, літаральна заварожваюць, натхняюць, застаюцца прыкладам.

–   Ідуць дзесяцігоддзі, нават стагоддзі, але, як і ў часы першых феміністак, не сціхаюць у грамадсве спрэчкі наконт таго, дык кім жа па сутнасці сваёй павінна быць жанчына – маці і гаспадыняй ці чалавекам, здольным знайсці рэалізацыю жыццёвага патэнцыялу ў кар’еры…

–   Калі думаеце, быццам я ведаю адказ на гэта пытанне, памыляецеся. Аднак меркаванне, што грунтуецца на ўласных адчуваннях, выказаць магу. Кожнаму сваё! Я супраць  так званай ураўнілаўкі, не за патрыярхат і не за матрыярхат, а  за разумную эмансіпацыю. Калі адна жанчына жадае быць толькі хатняй гаспадыняй і шматдзетнай маці – добра. Таксама як для іншай  вяршыня жаданняў – стаць вядомым грамадскім ці палітычным дзеячам, кіраўніком, творцам. У маёй душы гэтыя жаданні досыць спакойна і мірна перапляліся. Лічу, сябе нельга заганяць у жорсткія рамкі. Самае цудоўнае – спалучаць мноства іпастасей. Я, напрыклад, маці, кіраўнік, сяброўка, калега. Увогуле – не раўнадушны чалавек. Радуюся гэтаму факту, бо ўпэўнена: менавіта ад раўнадушша ўсе беды і трагедыі.

–   Дзякуй за шчырасць. З юбілеем!

 –   Вас таксама. Прывітанне ад мяне ўсім, хто чытае “Працоўную славу” і хоць у нейкай ступені падтрымлівае жаночы рух у нашай краіне.

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Страница 511 из 786

Туристические объекты района

Туристический портал Воложинского района

Задайте вопрос