Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Учащиеся ГУО "Воложинского сельскохозяйственного профессионального лицея" приняли участие в чемпионате "Ведаю Беларусь" по скоростной сборке спилс-карты нашей страны. Главной задачей участников было правильно за наименшее время собрать карту Беларуси, состоящую из магнитных игровых элементов, имеющую визуальную форму географических границ районов Беларуси.

Прафесійнае даўгалецце… Далёка не кожнаму наканавана падобная ўдача. Многім з нас, на жаль, уласціва так званае псіхалагічнае выгаранне. Таму і чуеш часам ад зусім маладых людзей: “Хутчэй бы пенсія!” Іншыя і рады б шчыраваць, ды здароўе падводзіць. Але ж ёсць выпадкі, калі чалавек доўгія гады аддана служыць сваёй арганізацыі, застаецца запатрабаваным, высока ацэненым калектывам. 3 ліпеня бягучага года на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада, за адданасць прафесіі, абранай раз і назаўсёды, Падзякай старшыні райвыканкама адзначана старэйшы супрацоўнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Рэгіна Іосіфаўна ЛЕГКАДЗІМАВА.

Сённяшняе пакаленне прадстаўнікоў санітарнай службы Валожыншчыны не ўяўляе дружнага калектыву без спакойнага, удумлівага, вельмі адказнага спецыяліста.  Яе паважаюць, з ёй лічацца, ад яе пераймаюць вопыт. Але ж, напэўна, не кожны ведае, што шлях гэтай жанчыны ў прафілактычную медыцыну быў напоўнены прыгодамі, якія хіба толькі ў кіно ўбачыш.

Яе малая радзіма ў вёсцы Доры. Бацькі працавалі ў калгасе. Тата – у якасці брыгадзіра, матуля – у складзе паляводчага звяна. Яны моцна радаваліся, калі дачка вырашыла паступаць у медвучылішча. Гэта ж добра, фельчар у сям’і будзе! Яна ж не сказаць каб моцна імкнулася да гэтай адказнай і складанай  прафесіі. Але на што не пойдзеш дзеля сяброўства. Тры аднакласніцы сумесна прынялі рашэнне адносна прафесійнага выбару, і кожная пастаралася годна прыйсці да яго выканання. Ужо падчас вучобы  дзяўчаты па-сапраўднаму захапіліся бадай самым высакародным кірункам медыцыны – родадапамогай. Таму дыпломы атрымлівалі з гонарам і з радасцю чакалі магчымасці прыступіць да выканання няпростых абавязкаў.

У тыя часы існавала так званае ўсесаюзнае размеркаванне, у выніку якога  выпускнік з Беларусі з лёгкасцю мог апынуцца дзесьці на Поўначы ці Поўдні. Такім чынам дзяўчына з Валожыншчыны трапіла ў далёкі ад радзімы Таджыкістан. Пасёлак Варашылавабад  (па памерах накшталт нашага Івянца) меў уласную ўчастковую бальніцу на 10 ложкаў. Маладых спецыялістаў пасялілі там жа. Шчыра кажучы, дзяўчаты зусім не радаваліся гэтай камандзіроўцы. Навокал – усё нязвыклае. Цяжка прывыкалі і да клімату, і да горнага ландшафту. Парадкі, быт – іншыя. Ды і страшнавата было не аднойчы. На вокнах іх пакояў – рашоткі, ніякіх табе танцаў і прагулак, адна работа. А яе хапала. Мясцовыя жанчыны (“апа” па-таджыкску) пра кантрацэпцыю нават і не чулі, таму ў сем’ях гадаваліся па 10 і болей дзяцей. Толькі і паспявай, што прымай іх хлопчыкаў (баранчук) ці дзяўчынак (кызышка). Даводзілася весці сур’ёзную работу ў галіне прапаганды гігіены, бо з гэтым меліся сур’ёзныя праблемы. А колькі сіл медыкі трацілі на тое, каб арганізаваць вакцынацыю ад небяспечных захворванняў, эпідэміі якіх раз-пораз успыхвалі, несучы за сабой смерць! Тым не менш, мясцовае насельніцтва ў асноўным было здаровым. Ва ўсялякім разе смяротнасць сярод жанчын і немаўлят (чаго так баяліся беларукія выпускніцы перад паездкай) была нізкай. За 4 гады Рэгіна Іосіфаўна сутыкнулася з падобнай бядой толькі раз.       

Менавіта там, пад небам Таджыкістана яна сустрэла будучага мужа. Віктар – рускі, але вырас у Цэнтральнай Азіі, дзе яго бацькі апынуліся ў 1939 годзе ў выніку ссылкі. Каштоўным спецыялістам – электрамеханіку і медыку –  адразу ж пасля вяселля прадставілі жыллё.  Але ў 1972 годзе ў рэспубліцы пачаліся хваляванні, і яны прынялі рашэнне пераехаць у Беларусь. Год жылі і працавалі ў Івянцы, а пасля, атрымаўшы кватэру, сталі жыхарамі Валожына.   

У санстанцыю яна прыйшла ў якасці інструктара па санітарнай рабоце. Затым граматная, адказная, вельмі акуратная жанчына доўгі час займалася статыстыкай, а пасля ёй на доўгія гады даверылі кадры. Працоўны стаж Рэгіны Іосіфаўны ва ўстанове складае 47 гадоў.

На працягу амаль пяці дзесяцігоддзяў калектыў цэнтра рос і мацнеў, некалькі разоў мяняліся кіраўнікі, а яна паступова стала своеасаблівым сімвалам дабрабыту,  стабільнай працы і паспяховасці ўстановы. Ці стамілася за гэты час? Прызнаецца, настолькі любіць і ведае свае абавязкі, што асаблівага напружання не адчувае. Разам з тым гатова ў любы час перадаць іх камусьці малодшаму. Шчыра рада, што калектыў, якому прысвяціла лёс, ацаніў яе, даў магчымасць быць запатрабаванай. Спакойная, нешматслоўная, бязмежна працавітая, яна і ў асабістым жыцці такая ж. Любіць дзяцей і ўнукаў, клапоціцца пра іх, з задавальненнем займаецца гародам, кветнікам, хатняй кансервацыяй. Калі ж здараецца вольная часіна, абавязкова бярэ ў рукі кнігу. Зрэдку бавіць час ля тэлевізара. Раманы, фільмы цікавымі падаюцца ёй толькі тады, калі там паказваюць сапраўдную глыбіню чалавечых адносін, бо толькі гэта Рэгіна Іосіфаўна лічыць галоўным у жыцці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

Па аператыўных даных, за 11 месяцаў 2021 года ў рэспубліцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістравана павелічэнне колькасці людзей, што загінулі ад пажараў, на 9,8% (з 541 да 594).

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 4 па 12 снежня 2021 года ў Беларусі праходзіць акцыя па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе “Апавяшчальнік у кожны дом”.

У рамках акцыі валожынскія выратавальнікі наведаліся ў домаўладанні найбольш безабаронных катэгорый грамадзян: адзінокіх і адзінока пражываючых, інвалідаў, а таксама тых, хто злоўжывае алкаголем. Рэйдавыя групы абследавалі жыллё Гародзькаўскага і Дорскага сельсаветаў наконт выканання правіл пажарнай бяспекі, праверылі стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, устанавілі іх там, дзе яны адсутнічалі.

 Радуе тое, што практычна ўсе грамадзяне ўсведамляюць неабходнасць гэтага прыбора. Праўда, у большасці, так бы мовіць, рукі не даходзілі да таго, каб яго набыць. Многія думалі, што прыбор вельмі дарагі. А ён, між іншым, каштуе каля пятнаццаці рублёў. Апавяшчальнік адчувальны нават да нязначнага задымлення, падае даволі магутны сігнал, здольны разбудзіць тых, хто спіць моцна. Для яго работы не патрабуецца падключэнне да электрасеткі. Унутры пластыкавага корпуса знаходзіцца батарэйка і кампаненты, неабходныя для выяўлення пажару і непасрэднага апавяшчэння. Для таго, каб прыбор працаваў, патрэбна перыядычна ачышчаць яго ад пылу. Устанаўліваецца АПА з дапамогай двух самарэзаў. Унутр неабходна ўставіць батарэйку накшталт “Крона” і мяняць яе прыблізна раз у год. Прыбор сам папярэдзіць аб неабходнасці яе замены праз міргаючы сігнал. Набыць апавяшчальнік можна ў любым гаспадарчым магазіне.

У мінулыя выхадныя ў раёне быў устаноўлены не адзін дзясятак апавяшчальнікаў, што, верагодна, зробіць жыццё нашых грамадзян больш бяспечным.

Падчас пажараў, асабліва начных, да смерці ў большасці выпадкаў прыводзіць не агонь, а таксічныя прадукты гарэння. Дастаткова трох-чатырох удыханняў для таго, каб страціць прытомнасць. Смяротную дозу чаднага газу чалавек атрымлівае за тры хвіліны, хоць пры гэтым плошча гарэння будзе складаць толькі адзін-два метры квадратных. Колькасць трагедый на пажарах, безумоўна, звядзецца да мінімуму, калі ў кожным доме, у кожным жылым пакоі будзе ўстаноўлены АПА. Давайце задумаемся!

РАНС выказвае падзяку за актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскай акцыі “Апавяшчальнік у кожны дом”, а дакладней за аказанне садзейнічання ў набыцці аўтаномных пажарных устройстваў для грамадзян, якім патрабуецца асаблівая сацыяльная ўвага,  дырэктару магазіна “Будмаркет” Міхаілу Іода і заснавальніку ТАА “Кастом” Аляксандру Юкаўцу.

РЭАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ

Прамым пацвярджэннем вышэйсказанаму можна лічыць наступную гісторыю,  у якой якраз і ідзе гаворка пра тое, як  недарагое, невялікае ўстройства здольна выратоўваць людскія жыцці.

Выпадак, што адбыўся ў бягучым годзе на Валожыншчыне, па праве можна назваць паказальным.  Восем месяцаў таму ў адным з дамоў, што ў вёсцы Пугачы, ноччу адбылося ўзгаранне праводкі. Менавіта апавяшчальнік, які прасігналіў гучна, настойліва  і вельмі своечасова выратаваў жыцці гаспадароў дома, іх дачкі і ўнука.

Нядаўна мы пагутарылі па тэлефоне з чалавекам, які шмат гадоў таму абсталяваў памяшканні ўласнага дома гэтымі карыснымі ўстройствамі.

Муж і жонка самі пабудавалі дом, выгадавалі чацвярых дзяцей, а тыя самі ўжо сталі бацькамі. Клопт пра дабрабыт сваіх нашчадкаў, яшчэ калі падводзіў газ, вымусіў задумацца працавітага мужчыну пра пажарную бяспеку. Параіўшыся з прадстаўнікамі РАНС,  ён набыў некалькі АПА і самастойна ўстанавіў іх у кухні і іншых пакоях. Наколькі эфектыўныя ўстройствы, у якіх перыядычна, пачынаючы з 2008 года, мяняў батарэйкі, моцна не задумваўся. І вось яно здарылася. У сакавіку апарат, што быў устаноўлены на кухні, даў спрацоўку. За акном – ноч, усе, хто ёсць у доме, моцна спяць. А ў гэты час тлее праводка і адзін за другім загараюцца прадметы абстаноўкі. На шчасце, настойлівы гук прыбораў-выратавальнікаў  падняў дарослых. Яны адразу ж прынялі меры для эвакуацыі дзіцяці, выклікалі выратавальнікаў.

 “Задымленне было такім, што здавалася ў доме разаслаўся густы туман. Едкі дым пёк вочы, не даваў дыхнуць. Кухня выгарала. Мэбля, халадзільнік, іншая бытавая тэхніка – усё прыйшло ў нягоднасць. Але ж мы ўсе і, галоўнае, наш маленькі ўнук засталіся жывымі. Ці ж не шчасце?” –  так успамінае тыя падзеі прадбачлівы чалавек. Зараз ён добра ведае, для чаго існуе пажарны апавяшчальнік, і раіць набыць не самы складаны і не самы дарагі прыбор усім людзям, незалежна ад таго, жывуць яны ў гарадской кватэры ці ва ўласным доме. Мужчына не захацеў назваць сваё прозвішча. Просты працаўнік не любіць прыцягваць да сябе ўвагу, аднак расказаць чытачам “Працоўнай славы” пра выпадак, які мог бы скончыцца трагічна, дазволіў. Павучальная гісторыя наўрад ці дазволіць камусьці ўсумніцца ў неабходнасці рашыцца на пакупку і ўстаноўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Четверг, 09 декабря 2021 16:11

Адораная талентам

Выстава майстра Вольгі Мілеўскай “Адкрываем талент” прайшла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. На ёй былі прадстаўлены вышываныя работы аўтара.

Вольга Казіміраўна нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Доры. Творчыя схільнасці праявіліся яшчэ ў дзяцінстве. Дзяўчынка вельмі любіла пець і танцаваць. Бабуля, якая ўсё прыкмячала, напрарочыла любімай унучцы, што тая будзе медсястрой ці харэографам. Менавіта так і склаўся лёс. Падчас вучобы ў школе Вольга запісалася ў танцавальны гурток. Кіраваў ім вядомы харэограф Іосіф Ляшчынскі, які першым на Валожыншчыне атрымаў званне “Заслужаны дзеяч культуры БССР”. Гэта дазволіла яшчэ больш развіць прыродны талент нашай гераіні, і пасля заканчэння 9 класаў яна паступіла ў Мінскі каледж мастацтваў. Дзяўчыне вельмі хацелася паходзіць на любімага настаўніка. Вучоба давалася лёгка.

Неўзабаве дыпламаваны спецыяліст вярнулася ў раён. Спачатку выкладала харэаграфічнае мастацтва ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына, затым кіравала танцавальным калектывам “Раніца” раённага Цэнтра культуры, а пасля вярнулася на сваю малую радзіму – у Доры. Тут яна ўжо шмат гадоў кіруе харэаграфічным калектывам у Дорскім філіяле Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў імя К. І. Паплаўскага. Некалі менавіта тут жанчына навучылася ігры на фортэпіяна і цяпер часам садзіцца за гэты інструмент, каб сыграць творы, якія найбольш падабаюцца. З задавальненнем юныя жыхары Дораў наведваюць і гурткі мясцовага сельскага Дома культуры. На занятках Вольга Казіміраўна раскрывае ім усю прыгажосць побытавага і харэаграфічнага танцаў. Пад яе кіраўніцтвам дзеці авалодваюць самымі складанымі іх элементамі, а пасля ўдала выступаюць на разнастайных мерапрыемствах.

Колькі сябе памятае Вольга, любіла вязаць, у свой час у школе наведвала гурток кройкі і шыцця. Сёння жанчына з задавальненнем вяжа для родных і блізкіх шкарпэткі, камізэлькі, світары і інш.

Калі ў сям’ю прыйшла бяда – не стала спачатку любімага мужа, а пасля – дарагой сястры, у душы ўзнікла неадольнае жаданне вышываць. Яна ўзяла благаславенне ў настаяцеля мясцовага храма, дзе, між іншым, спявала ў царкоўным хоры, і прыступіла да работы. Першым вырабам Вольгі Мілеўскай стала ікона Божай Маці з немаўлём на руках. Затым былі яшчэ іконы, сярод якіх асаблівае месца заняў Мікалай-Цудатворац, а таксама казачныя сюжэты, кветкі, букеты з іх і інш. З часам вышыўка стала неад’емнай часткай жыцця нашай гераіні. Ёй яна аддае амаль увесь вольны час. Сціплая майстрыха не любіць выстаўляць уласныя вырабы напаказ. Гаворыць, што стварае іх для душы, укладае ў кожны часцінку сябе, а таму вельмі даражыць імі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

З пачатку года аддзелам прымусовага выканання Валожынскага раёна ўзбуджаны 4754 выканальніцкія справы. У структуры выканальніцкіх дакументаў, што паступаюць у аддзел, пераважаюць выканальніцкія надпісы натарыусаў – 45 працэнтаў.

Значная частка такіх дакументаў утрымлівае патрабаванні аб спагнанні запазычанасці за аказаныя камунальныя паслугі. Другімі па ліку прад’яўленых да прымусовага выканання дакументаў з’яўляюцца пастановы органаў унутраных спраў – 30 працэнтаў, большасць з якіх – пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі.

Выдадзеныя судамі выканальніцкія дакументы склалі 25 працэнтаў, самыя распаўсюджаныя з іх – пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сёлета судовымі выканаўцамі ў даход дзяржавы спагнаны звыш 196 тысяч рублёў.

Падрабязна аб тым, чым займаюцца органы прымусовага выканання, і хто такі судовы выканаўца, мы пагутарылі з начальнікам аддзела прымусовага выканання Валожынскага раёна Алесяй АМІЛАЎСКАЙ.

– Прымусовае выкананне – гэта дзяржаўны орган, які ўваходзіць у сістэму Галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з адпаведнымі тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ў абласцях і раёнах. Судовы выканаўца з’яўляецца дзяржаўным служачым, асноўная задача якога – аднаўленне парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян, у тым ліку прыватных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб, арганізацый, што не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, а таксама захаванне і ахова інтарэсаў дзяржавы. Простымі словамі – гэта чалавек, які дапамагае, калі, напрыклад, хтосьці не вяртае вам доўг, не плаціць аліменты ці не хоча высяляцца з вашай кватэры, хоць ёсць рашэнне суда, якое ўступіла ў законную сілу і прадпісвае здзейсніць тыя ці іншыя дзеянні як маёмаснага, так і немаёмаснага характару.

– Гэта значыць, што можна звярнуцца да вас з просьбай, каб судовы выканаўца дапамог аднавіць парушаныя правы?

– Так. Калі чалавек мае на руках выканаўчы дакумент і не ведае, што далей рабіць, мы дапаможам разабрацца ва ўсім. У першую чаргу трэба запомніць, што выканаўчы дакумент неабходна прад’явіць да выканання па месцы пражывання даўжніка (таго, хто павінен вярнуць грошы ці штосьці выканаць). Напрыклад, калі ваш даўжнік пражывае на тэрыторыі раёна – то да нашых судовых выканаўцаў, калі ў Маладзечанскім раёне – то туды. Да таго ж у кожнага аддзела прымусовага выканання ёсць свой сайт, дзе можна знайсці кантактныя даныя супрацоўнікаў, а патэлефанаваўшы, атрымаць дакладны адказ. Штодзённа працуе “гарачая лінія”. Таксама адзін раз у месяц праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі” па актуальных пытаннях, звязаных з выканальніцкім разглядам. Нашы работнікі – кваліфікаваныя спецыялісты, і ў той жа час – звычайныя людзі, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу.

– Бываюць сітуацыі, калі людзі саромеюцца звярнуцца за кансультацыяй ці не паспяваюць з-за індывідуальнага графіка работы?

– Безумоўна. Таму арганізавана работа па прававой асвечанасці грамадзян: сустракаемся з людзьмі ў працоўных калектывах, навучальных установах і растлумачваем асноўныя кірункі сваёй дзейнасці. Напрыклад, у лістападзе з лекцыяй-семінарам выступала ў нашым сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі і воінскай часці, расказвала пра тое, як не стаць даўжніком, якія абавязкі ёсць у выканальніцкіх бакоў (спагнальніка і даўжніка). Падчас такіх сустрэч узнімалася досыць многа розных пытанняў, было цікава на іх адказваць і ўвогуле размаўляць у такім фармаце. Асабіста мяне радуе, што людзі зацікаўлены ў павышэнні ўзроўню сваёй прававой культуры.

– Алеся Вітальеўна, як стаць судовым выканаўцам, якія патрабаванні прад’яўляюцца да кандыдата на службу?

– Існуе шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулююць парадак назначэння на пасаду судовага выканаўцы. У першую чаргу, трэба мець вышэйшую юрыдычную адукацыю, пасля прайсці стажыроўку на працягу трох месяцаў. Таму, калі ў каго ёсць жаданне папоўніць нашы рады – звяртайцеся ў аддзел прымусовага выканання Валожынскага раёна. Яшчэ раз хацелася б нагадаць: судовыя выканаўцы стаяць на варце абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы. Мы заўсёды гатовы вам дапамагчы.

Гутарыла

Алена Залеская

Это совместный проект ФПБ, Министерства спорта и туризма, а также Национального олимпийского комитета.

Для детей, которые тренируются в Минской городской профсоюзной спортшколе по зимним видам спорта, оборудована новая специализированная площадка для занятий на открытом воздухе. На ней юные спортсмены будут оттачивать навыки не только катания, но и стрельбы. Уже обустроены бытовые помещения, а сейчас закупается спортинвентарь, снаряжение и тренажеры. К слову, новую трассу ребята смогли опробовать в день ее открытия. Остались довольны.

– Сегодня в системе Федерации профсоюзов действуют 103 спортшколы. Большинство из них построены несколько десятилетий назад и нуждаются в ремонте. Поэтому в последние годы мы проводим большую работу в этом направлении: обновляем помещения и залы, закупаем необходимое спортивное снаряжение. Ведь для того, чтобы дети могли реализовать свой потенциал, они должны заниматься в комфортных условиях, – рассказал лидер национального профцентра Михаил Орда.

От Национального олимпийского комитета профсоюзной школе был передан сертификат для закупки спортивного инвентаря и оборудования. По словам вице-президента НОКа Дмитрия Довгаленка, современные спортивные учреждения – отличная (и главное – здоровая!) альтернатива компьютерным играм, которые сегодня так любят школьники.

Минская городская СДЮШОР профсоюзов по зимним видам спорта открылась в 1972 году. Школа проводит подготовку по трем направлениям – биатлон, лыжные гонки, лыжное двоеборье и прыжки на лыжах. Сегодня в ней занимаются 223 человека, в том числе на отделении биатлона – 118. В тренерском составе – 15 педагогов. В 2020 году передано в высшее звено подготовки 7 человек, в 2021 году – 3 человека.

– Мы надеемся, что эта школа повысит у ребят интерес к биатлону, – подчеркнул он.

И действительно, сегодня все больше детей, глядя на Дарью Домрачеву и Ирину Кривко, стремятся стать на лыжи. Как рассказал министр спорта и туризма Сергей Ковальчук, открытие новой базы привлекло дополнительно порядка 100 желающих попробовать себя в зимнем двоеборье. От этих мальчишек и девчонок тренера, да и все неравнодушные к спорту, ждут упорного труда и побед на международной арене. Отраслевое ведомство, со своей стороны, обещает подставлять плечо и решать насущные вопросы.

– Все детские спортивные школы находятся под нашим контролем, мы постоянно следим, чего им не хватает и по возможности стараемся закрыть их нужды, – отметил Сергей Ковальчук. – Открытие этой базы – только начало. Уверен, в будущем мы сможем дальше развивать школу, чтобы у ребят были лучшие условия для тренировок.

Эта работа ведется совместно с ФПБ. Так, за прошедшие годы практически во все специализированные профсоюзные школы было закуплено новое снаряжение для занятий лыжным спортом. Эта колоссальная поддержка, учитывая, что зимние виды спорта являются одними из наиболее массовых и востребованных. Только биалнолом в стране под руководством порядка 40 опытных педагогов занимаются свыше 600 детей.

– Многие именитые белорусские спортсмены начинали свой путь именно в профсоюзных спортивных школах. Например, в биатлоне это Анна Сола и Ирина Кривко. И такие примеры есть практически по всем направлениям, – отметил Михаил Орда. – Но мы развиваем и поддерживаем детский спорт не только ради высоких достижений. А в первую очередь для того, чтобы у детей было больше возможностей проявить себя, с пользой проводить свободное время и укреплять свое здоровье. Не все ребята станут знаменитыми спортсменами, но те качества, которые они получат на занятиях, обязательно пригодятся им в жизни. Наши школы принимают всех желающих. Это дополнительная социальная поддержка семей. Поскольку все занятия в наших спортивных школах проводятся на бесплатной основе.

Юлия КУЛИК

Фото Валерия КАРТУЛЯ

https://1prof.by/news/obshhestvo-i-profsoyuzy/novaya-profsojuznaya-baza-dlya-zanyatij-biatlonom-otkrylas-v-stolice/

Нарадзілася 19 чэрвеня 1985 года ў Валожыне. Мае вышэйшую адукацыю – скончыла Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “Правазнаўства”.

Першае працоўнае месца І. А. Субач – сакратар адміністрацыйна-гаспадарчай групы, а пасля спецыяліст 1 катэгорыі аддзела рознічнага бізнесу філіяла № 605 “Беларусбанка” ў Валожыне. Пасля пяць гадоў рабіла юрысконсультам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, два гады – галоўным спецыялістам па сацыяльнай абароне райваенкамата. У 2013 годзе ізноў вярнулася ў “Беларусбанк” на пасаду вядучага юрысконсульта. З 2015-га па 2019-ы гады звязаны з працай у судзе Валожынскага раёна, дзе спачатку была сакратаром судовых пасяджэнняў, а пасля вядучым спецыялістам.

Апошнія два гады з’яўлялася галоўным спецыялістам ЗАГСа.

Нарадзілася 20 жніўня 1995 года ў вёсцы Папкі нашага раёна. Прафесійныя веды па спецыяльнасці “Правазнаўства” спачатку атрымала ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы, а пасля ў Беларускім эканамічным універсітэце.

Працоўную дзейнасць А. А. Тышкевіч пачынала юрысконсультам гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дзе адрабіла шэсць гадоў. Апошнія два гады ўзначальвала юрыдычную службу раённага выканаўчага камітэта.

06.12.2021 руководителем военно-патриотического воспитания Артишевским М.Г. оформлен информационный стенд «Безопасность на льду»
07.12.2021. классные руководители 1-10 классов провели обучение мерам безопасности на льду;
08.12.2021 состоялась встреча учащихся 7-10 классов (24 чел.) с руководителем Воложинской районной организации ОСВОД Суходольцем И.Н. «Игры и рыбная ловля на тонком льду – причина несчастных случаев»;
08.12.2021 состоялась встреча учащихся 1-6 классов с инспектором РОЧС Радвилович А.Р. «Осторожно! Тонкий лёд! Правила безопасного поведения».
08.12.2021 в родительских чатах размещена листовка «Родители! Не допускайте выхода детей на тонкий лёд!»
09.12.2021 просмотр видеороликов «Правила безопасности на льду»

06.12.2021 руководителем военно-патриотического воспитания Артишевским М.Г. оформлен информационный стенд «Безопасность на льду»
07.12.2021. классные руководители 1-10 классов провели обучение мерам безопасности на льду;
08.12.2021 состоялась встреча учащихся 7-10 классов (24 чел.) с руководителем Воложинской районной организации ОСВОД Суходольцем И.Н. «Игры и рыбная ловля на тонком льду – причина несчастных случаев»;
08.12.2021 состоялась встреча учащихся 1-6 классов с инспектором РОЧС Радвилович А.Р. «Осторожно! Тонкий лёд! Правила безопасного поведения».
08.12.2021 в родительских чатах размещена листовка «Родители! Не допускайте выхода детей на тонкий лёд!»
09.12.2021 просмотр видеороликов «Правила безопасности на льду»

Страница 515 из 786

Туристические объекты района

Туристический портал Воложинского района

Задайте вопрос