222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Летнія канікулы - гэта шчаслівая пара для ўсіх дзяцей і самае галоўнае, каб яны запомніліся ім толькі самымі прыемнымі ўспамінамі. Але менавіта ў летні перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Бо часта малалетнія дзеці трапляюць у розныя небяспечныя сітуацыі. Тым дзецям, якія адпачываюць у лагерах, наведваюць дзіцячыя сады, вольны час прадумваюць выхавальнікі. Частымі гасцямі ў іх бываюць і работнікі МНС. На гэты раз работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завіталі да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Суднікаўскі дзіцячы сад» і аздараўленчага лагера на базе ДУА “Суднікаўская сярэдняя школа”. У гэты дзень дзеці з нецярпеннем чакалі гасцей. А сустрэчу ратавальнікі пачалі з прафілактычнай гутаркі пра тое, што ж такое небяспека і што неабходна рабіць, каб жыццё было бяспечным. Бо акцыя, з якой яны прыехалі ў госці, праходзіць пад дэвізам «Канікулы без дыму і агню!» З дзецьмі была праведзена невялікая віктарына па замацаванню ведаў правілаў пажарнай бяспекі, а таксама цікавыя гульні.
У правядзенні дадзенай акцыі прыняла ўдзел курсант ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны” Паліна Дзеніс.
Спадзяемся, што гэтая сустрэча з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях запомніцца дзецям надоўга і, вярнуўшыся дадому, гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі засвоіўшы азбуку асноў бяспекі, не патрапяць у бяду.
Воложинский районный отдел по чрезвычайным ситуациям приглашает посетить День открытых дверей, который состоится в 15.00 16.08.2017 в г.п. Ивенец в здании исполнительного комитета (г.п.Ивенец, ул. 1-го Мая, 13).
Все желающие смогут получить подробную информацию о службе в МЧС: условиях приема на службу, имеющихся вакансиях, требованиях к кандидатам, а также о поступлении в Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь, Лицей МЧС и кадетское училище. Мероприятие завершится показом пожарной аварийно-спасательной техники.
12 жніўня ўдзельнікі “Заслужанага аматарскага калектыва РБ” фальклорнага гурта “Гасцінец” Ракаўскага ЦНТ прынялі ўдзел у ІІ Рэспубліканскім злёце работнікаў ДАІ у складзе каманды Мінскай вобл. Напачатку ўдзельнікаў злёту калектыў вітаў на пляцоўцы ЦНТ, пасля чаго ўсе накіраваліся да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг. У насычанай конкурснай праграме злёту “Гасцінцу” была вызначана роля арганізатараў абароны традыцыйнага падворку. На суд судзейскай калегіі было прадстаўлена абрадавае дзейства “Талака”. А таксама прэзентацыя стравы традыцыйнай кухні.
Аксана Валер’еўна ШЧАРБАЦКАЯ – малады спецыяліст ААТ “Агра-Вішнеўскі”.
Год назад яна прыступіла да няпростых, асабліва для дзяўчыны, абавязкаў загадчыка майстэрняў. Па-разумнаму ўпартая, працаздольная ўчарашняя студэнтка, нягледзячы на юны ўзрост, знайшла паразуменне з мужчынскім калектывам. Па сутнасці яна – забеспячэнец. Сабраць звесткі пра неабходныя дэталі, своечасова іх заказаць, трымаць на кантролі аплату рахункаў, арганізаваць дастаўку, пракантраляваць правядзенне рамонту… Вось далёка не поўны пералік яе абавязкаў. Як сама прызнаецца, спачатку ўсё гэта здавалася не проста цяжкім – немагчымым. Але паступова, пры падтрымцы кіраўніцтва і ўсёй вішнеўскай каманды справа пайшла. Трэба сказаць, адукацыя, атрыманая ў БДАТУ, моцна дапамагае – у яе дыпломе значыцца спецыяльнасць “Інжынер-менеджар”.
Валожыншчына – новы жыццёвы гарызонт для прыгажуні з Фаніпаля. У калектыў сельгаспрадпрыемства гарадская дзяўчына ўпісалася добра. Сёння ў гаспадарцы працуе шмат моладзі. Ёсць жыллё, таму працоўным месцам дзяўчына задаволена. Галоўным выпрабаваннем лічыць першую ў жыцці ўборачную кампанію, да якой маральна рыхтавалася цэлы год. З пачынам Вас, Аксана Валер’еўна!
Паглядзець, як працуе моладзь з «БРСМ», мы адправіліся на зернясклад ААТ «Суднікаўскі», які знаходзіцца ў вёсцы Пральнікі.
Усяго на Валожыншчыне 6 студатрадаў, два з іх ужо скончылі працу, астатнія занятыя на сельскагаспадарчых работах. Хлопцы і дзяўчаты з суднікаўскай школы далучыліся да справы 7 жніўня, скончыць плануюць 23-га. Займаюцца ўборкай і навядзеннем парадку на аб’екце. Іх працоўны дзень – з 9 да 13 гадзін. Школьнікам падабаецца дапамагаць гаспадарцы, у наступным годзе яны збіраюцца таксама ўдзельнічаць ва ўборачнай кампаніі.
Ён збіраецца наведваць трэнажорную залу, катаецца на горным веласіпедзе і любіць ездзіць на рыбалку. Яна – захапляецца падарожжамі і замежнымі мовамі. А разам яны – сям’я фармацэўтаў Дар’я і Павел БАЛАШЭНКІ.
Дар’я планавала звязаць сваё жыццё з лінгвістычным універсітэтам. Але потым перадумала: яе бабуля доўга працавала фармацэўтам і падсказала дзяўчыне паступаць у медыцынскі. Павел з маленства марыў быць, як бацька, ветэрынарам. Сваякі параілі ісці ў фармацэўтыку. І вось так жыццёвы шлях прывёў абоіх у Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж на спецыяльнасць “Фармацыя”. Вучыцца было цяжка: каб не прыходзілася ночыць за канспектамі, яны рыхтаваліся да заняткаў і стараліся не завальваць сесіі.
Хлопец закончыў навучальную ўстанову ў 2013 годзе. Падчас адпрацоўкі свайго размеркавання ў Дрыбіне пазнаёміўся ў студэнцкім інтэрнаце з будучай жонкай: сястра Паўла, таксама фармацэўт, жыла ў адным пакоі з Дар’яй. Спачатку ездзіў на спатканні з Дрыбіна ў Магілёў, потым увогуле пераехаў, каб быць бліжэй. Пажаніліся яны ў лютым 2017-га.
Прыехалі ў Валожын разам на 3 гады – у Дар’і, выпускніцы гэтага года, мэтавае размеркаванне па Мінскай вобласці. Шукалі месцы працы ўдваіх: разглядалі варыянты ў Крупках, Мядзелі, Вілейцы. У выніку маладой сям’і атрымалася ўладкавацца тут.
Павел і Дар’я жывуць у райцэнтры менш за месяц, але ўражанні склаліся самыя станоўчыя: маленькі горад з прыгожай прыродай. Хлопцу звыкла – сам нарадзіўся і жыў у падобнай мясцовасці. У выбары працы не расчараваліся. Дар’я плануе працягваць адукацыю ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце завочна. Усё складаецца добра: работа прэстыжная, зарплата нядрэнная, здымная кватэра з добрым рамонтам. Разглядаюць як варыянт застацца жыць надалей у райцэнтры: у вялікіх гарадах шумна і небяспечна, а ў Валожыне можна спакойна гадаваць дзяцей.
В среду 16 августа с 14.00 до 15.00 в ГУО «Гимназия №1 г.Воложина» проводит выездной прием граждан начальник управления образования Минского облисполкома ГАЛИНА НИКОЛАЕВНА КАЗАК
Главным управлением торговли и услуг Минского облисполкома утвержден План основных мероприятий по организации торговли товарами школьного ассортимента в городах и районов к началу учебного 2017/2018 года.
В настоящее время в 1391 объектах розничной торговли Минской области осуществляется продажа товаров школьного ассортимента, в том числе в 981 системы потребительской кооперации.
Дополнительно организована работа 41 отдела по продаже товаров школьного ассортимента. Кроме того организована работа 855 уголков первоклассников.
В целях обеспечения населения товарами школьного ассортимента к новому учебному 2017/2018 году с 15 июля 2017 года в регионах функционируют 88 школьных базаров, в том числе 38 постоянно действующих, 405 выставок - продаж.
В торговой сети регионов области представлен ассортимент товаров для школьников, в том числе:
швейных изделий производства ОАО «БелКредо», ОАО «Коминтерн», ОАО «Жлобинская швейная фабрика», ОАО «Славянка», ОАО «Дзержинская швейная фабрика «Элиз», ОАО «Надэкс», ЗАО «Калинка», ОАО «Юнона», ОАО «Надзея», ОАО «Элод» и др.;
трикотажных изделий производства ОАО «Бобруйсктрикотаж», ОАО «Свiтанок», ОАО «Полесье», ОАО «8 Марта» ЧТУП «Ромгиль», ОАО «Купалинка» и др.;
обуви производства ОАО «Неман», ЗАО СП «Отико», ЗАО «Сивельга», ОАО «Лидская обувная фабрика», СООО «Марко», ЧП «Сан Марко» и др.
Организациями торговли принимаются предварительные заказы на товары школьного ассортимента, организована продажа товаров в кредит, с рассрочкой платежа.
Сумма «школьного портфеля» учащихся младших классов составит от 175 до 735 рублей, а старшеклассников - от 230 до 870 рублей. В эту сумму входят швейные и трикотажные изделия, обувь и школьные принадлежности.
С целью разнообразия ассортимента предприятиями торговли закупается ряд товаров (не производимых в республике или производимых в недостаточном количестве) у официальных импортеров: готовальни, карандаши, фломастеры, ручки запасные ампулы, краски, блоки, альбомы для черчения и другие.
В целях наиболее полного обеспечения населения непродовольственными товарами, в том числе школьного ассортимента, к началу нового 2017/2018 учебного года 12 августа 2017 г. - в г. Борисове состоялась специализированная ярмарка в которой приняли участие организаций торговли и общественного питания различных форм собственности, предприятий промышленности, бытового обслуживания населения, мастеров народных промыслов, индивидуальных предпринимателей и других.
Аналогичные ярмарки пройдут:
19 августа 2017 г. - в г. Слуцке, Вилейке, Молодечно;
20 августа 2017 г.- в г. Вилейке;
26 августа 2017 г.- в г. Жодино, Солигорске;
27 августа 2017 г.- в г. Несвиже.
В Воложине свой профессиональный праздник отметили представители одной из самых ответственных, престижных, благородных, почетных и мирных профессий на земле - строители. Они строят не только дома, в которых будут жить счастливые семьи, в которых будут смеяться дети. Они своими руками создают будущее.
Воложинская районная организация РОО «Белая Русь» поздравила работников открытого акционерного общества «ПМК-188» с праздником. Председатель первичной организации Болвах Ольга Ивановна вручила активистам объединения ценные подарки.
Віктар Іванавіч НОВІК – вадзіцель КУП “Сівіца”. На сваім МАЗе ў першы дзень уборкі азімага рапсу перавёз 200 тон насення. Праца гэтага адказнага чалавека заўсёды высокапрадукцыйная. Калі рамонт, то так, каб доўгі час без паломак, калі падвоз корму жывёле – толькі своечасова. Калі ж гаворка ідзе пра ўборачную кампанію, тут Віктар Іванавіч увогуле незаменны. А ўсё таму, што вясковы працаўнік з дзяцінства прывучаны з павагай ставіцца да пачэснай справы па вырошчванні і зберажэнні ўраджаю.