222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
В рамках районной акции «Молодая Минщина за урожай», которую проводят РК ОО «БРСМ» и Воложинское районное объединение профсоюзов, был награжден молодой водитель СХУ «Бобровичи» УП «МИНСКОБЛГАЗ» Протасевич Александр Эдуардович, который первым в районе среди молодых водителей перевез 1000 тонн зерновых. Александру Эдуардовичу, с пожеланиями крепкого здоровья и дальнейших трудовых успехов и побед, были вручены памятные подарки.
Такімі разлікамі на сёлетні ўраджай падзяліўся першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч МАКАР, які пабываў на свяце першага снапа ў СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз". У раён кіраўнік аблсельгасхарчу завітаў у рамках кантролю за ходам жніва. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Анатольевічам АСТРЭЙКАМ яны наведалі шэраг прадпрыемстваў АПК, вызначыўшыся з найбольш эфектыўнай стратэгіяй уборачнай кампаніі бягучага года.
Віктар Іванавіч НОВІК – вадзіцель КУП “Сівіца”. На сваім МАЗе ў першы дзень уборкі азімага рапсу перавёз 200 тон насення. Праца гэтага адказнага чалавека заўсёды высокапрадукцыйная. Калі рамонт, то так, каб доўгі час без паломак, калі падвоз корму жывёле – толькі своечасова. Калі ж гаворка ідзе пра ўборачную кампанію, тут Віктар Іванавіч увогуле незаменны. А ўсё таму, што вясковы працаўнік з дзяцінства прывучаны з павагай ставіцца да пачэснай справы па вырошчванні і зберажэнні ўраджаю.
Маладзёжны экіпаж камбайнераў ААТ “Агра-Дубінское” застала ў полі каля вёскі Узбалаць. Аляксей Казіміравіч БАГУСЛАЎСКІ і Аляксей Уладзіміравіч БАРЭЙКА на камбайне “КЗС 12-18” убіралі азімы рапс. Культуру яны зжалі на тэрыторыі 82 гектары, намалаціўшы пры гэтым 150 тон зерня. Маладыя людзі шчыруюць на палях гаспадаркі першы год, аднак вопыт па ўборцы ўраджаю маюць значны. Дагэтуль тры гады працавалі ў ААТ “Адамова-агра”. Юнакі свядома абралі пачэсную працу на зямлі, аб гарадскім жыцці нават не мараць. Праўда, Аляксей Багуслаўскі мае цесныя стасункі са сталіцай: вось ужо год, як з’яўляецца студэнтам БДАТУ. Ён – будучы інжынер сельскай гаспадаркі. Яго цёзка задаволены працай механізатара.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Экіпаж камбайнераў ААТ “Агра-Дубінское” ў складзе Віктара Васільевіча і Сяргея Віктаравіча САЛОМКАЎ шчыруе на палетках гаспадаркі не першы год. І кожны раз падчас жніва бацька з сынам паказваюць добрыя вынікі.
Старэйшы Саломка нарадзіўся ў вёсцы Узбалаць і ў свой час дапамагаў бацьку – механізатару калгаса “Зара”. Малодшы, хоць скончыў Мар’інагорскі каледж і з’яўляецца інжынерам па ахове працы, ніколі не цураецца цяжкай, але пачэснай працы хлебароба. Ужо сем гадоў ён у тандэме з бацькам уключаецца ў кампанію па ўборцы ўраджаю. За добрыя паказчыкі ў даручанай справе, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца гаспадаркай, а таксама сельвыканкамам, малады чалавек нядаўна атрымаў падзяку з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыя Казіміравіча Карачуна.
Васіля Канстанцінавіча ЛУКАШЭВІЧА мы засталі ў полі ля вёскі Люціна. На трактары “Беларус 892” механізатар КСУП “Пяршаі-2014” займаўся прэсаваннем саломы. Спякотным летнім днём выконваць гэту работу няпроста, аднак вопытны працаўнік упэўнены: патрэбна шанаваць кожны сонечны дзень і ў час завяршыць уборачную кампанію. “Адпачываць будзем пасля, – з усмешкай адказаў на пытанне пра цяжкасці. – Мая сям’я добра разумее, які зараз гарачы час. Жонка і сын працуюць у гаспадарцы, таму таксама члены каманды”. За першы дзень уборкі азімага трыцікале Васіль Канстанцінавіч апрацаваў салому на 30 гектарах. Да пачатку ўборкі выконваў такую ж задачу ў дачыненні да сена. Вынік гэтай работы – 385 тон.
Сяргей Міхайлавіч ШАЛКОЎСКІ – механізатар ААТ “Агра-Дубінское”. Усё яго жыццё звязана з гэтай гаспадаркай – былым калгасам “Зара”, дзе працавалі бацькі.
Пачаў уносіць свой уклад у агульную справу хлапчуком – разам з сябрамі дапамагаў сельгаспрадпрыемству ў перыяды ўборкі. Былы вучань Узбалацкай васьмігодкі з маленства прывучаны не цурацца ніякай работы. У яго роднай школе існавалі выдатныя традыцыі працоўнага навучання: вучні самі апрацоўвалі вопытны ўчастак, гадавалі трусоў, дзяжурылі па сталовай, пасля ўрокаў самі прыбіралі класы, а дома стараліся падтрымаць старэйшых сваякоў у іх гаспадарчых клопатах. Таму юнакам і дзяўчатам было даволі лёгка адаптавацца ў дарослым жыцці. Сяргей Міхайлавіч яшчэ ў той час “захварэў” тэхнікай і бачыў сябе толькі за рулём трактара.
Адразу пасля заканчэння Валожынскага ПТВ-208 прыйшоў у калгас механізатарам. З той пары мінула ўжо 27 гадоў. Шмат рознай тэхнікі асвоіў за гэты перыяд. Не адзін сезон адпрацаваў на камбайне падчас уборачных кампаній, быў у ліку тых, хто па намалотах перавысіў планку ў тысячу тон.
За зімовы перыяд Сяргей Міхайлавіч разам з калегамі прыклаў максімум намаганняў для таго, каб падрыхтаваць тэхнічны арсенал гаспадаркі да выхаду на палеткі. Здаецца нядаўна шчыравалі на сяўбе, а ўжо надышоў час жніва. Мы засталі механізатара ў полі, калі ён займаўся ўборкай азімага рапсу.
Акцыя «Канікулы без дыму і агню!» у Валожынскім раёне працягваецца. І на гэты раз арганізатары правялі яе ў аздараўленчым лагеры «Фатон». Мерапрыемства прайшло ў форме гульні «Краіна бяспекі». Дзецям настолькі спадабалася, што іх проста немагчыма было спыніць. Яны з вялікай цікавасцю шукалі станцыі і выконвалі ўсе прапанаваныя арганізатарамі заданні. Усе ўдзельнікі гульні малайцы! Менавіта таму кожны атрымаў падарункі ад выратавальнікаў. Але, як і ў любым спаборніцтве, ёсць лепшыя. Каманда пераможцаў і атрымала галоўны прыз - фотаздымак на сайце 112.by
Уборка ўраджаю - адказная пара не толькі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, але і для работнікаў тых службаў, якія забяспечваюць рытм пры ўборцы, належную захаванасць новага ўраджаю. Адным з найважнейшых напрамкаў у справе забеспячэння захаванасці новага ўраджаю было і застаецца няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі. Бо пры ўзнікненні пажару агонь знішчае за кароткі час тое, што працай людзей нажывалася месяцамі, гадамі. Таму строгае выкананне правіл пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі ўраджаю - гэта не толькі патрабаванні супрацьпажарных нормаў, але і наказ самога жыцця.
Што неабходна рабіць, каб не дапускаць пажараў у перыяд уборкі ўраджаю? Што неабходна прадпрымаць, калі пажар усё-такі ўзнік? Менавіта гэтыя веды павінны быць на выдатна ў кожнага, хто займаецца такой нялёгкай працай. На працягу ўборачнай кампаніі работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кантралююць забеспячэнне збожжаўборачных камбайнаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, арганізацыю дзяжурства ў месцах уборкі збожжавых культур пажарнай альбо прыстасаванай для мэтаў пажаратушэння тэхнікі і яе забеспячэнне вадой, а таксама пажарна-тэхнічным узбраеннем, выкананне правілаў пажарнай бяспекі на аб'ектах, звязаных з нарыхтоўкай, перапрацоўкай і захоўваннем ўраджаю. Выконваючы элементарныя правілы пажарнай бяспекі можна пазбегнуць узнікнення пажару пры ўборцы ўраджаю.