222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
8 ліпеня ў мемарыяльным запаведніку “Вязынка” – адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны – адбылося рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы.
У мясціны, дзе знаходзіцца выток магутнай плыні Купалавай паэзіі, накіравалася і дэлегацыя творцаў Валожыншчыны. Да ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” далучыўся заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ракаўскі “Гасцінец”.
Мерапрыемства ладзілася Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Мінскім абласным і Маладзечанскім раённым выканкамамі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь накіраваў удзельнікам свята прывітанне. “Зорка Янкі Купалы ўзышла ў эпоху перамен, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў накірункі развіцця роднай мовы і культуры, акрэсліў духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў, – гаворыцца ў вітальным слове. – Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай краіны, ганарымся і папулярызуем купалаўскую спадчыну, з павагай захоўваем яе для нашчадкаў”.
Вось ужо амаль паўстагоддзя гэта калісьці сціплая сядзіба ў Маладзечанскім раёне збірае гасцей з усяго свету. Туды, дзе распачаўся жыццёвы шлях творцы, які стаў сімвалам беларусаў як нацыі, святочным днём сабраліся літаратары з усёй Беларусі.
Каб ушанаваць памяць вядомага ва ўсім свеце чалавека, прыехала шмат замежных гасцей, сярод іх – дыпламаты, пісьменнікі, грамадскія дзеячы.
Старт шэрагу святочных эпізодаў быў дадзены ля помніка паэту. Працяг адбыўся на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, у музеі. Павел Паўлавіч Латушка – вядомы дзяржаўны дзеяч, дыпламат, падчас свайго выступлення падкрэсліў: “Купала – асоба, з чыімі ідэаламі звяраюць сваё жыццё ўсё новыя і новыя пакаленні. Мастацкі свет яго паэзіі стаў неад’емнай часткай духоўнага скарбу не толькі беларускага народа, але і сусветнай культуры. Менавіта таму наш паэт з’яўляецца “чэмпіёнам” па колькасці помнікаў, якія ўстаноўлены ў памяць аб ім у розных краінах свету.”
Асабліва пранікнёна ў гэты дзень гучалі вершы песняра. Ля мікрафона пабывалі і нашы землякі: Віктар Шніп – галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” і Валянціна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік “Руні”.
Музычныя творы, натхнёныя мілагучнымі радкамі паэта, выканалі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Марына Васілеўская, заслужаны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Неруш”, вакальны ансамбль “Заранак” Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна, мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна. Вядучымі свята выступілі артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева і акцёр рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік.
Запамінальным момантам стала выступленне ракаўскага “Гасцінца”. Аматарскі калектыў пакарыў гасцей свята не толькі выкананнем фальклорных песень, але і майстар-класам па народных гульнях і танцах.
Свята ў Вязынцы стала выдатным адпачынкам для тысяч людзей, якія прысвяцілі выхадны дзень памяці аўтара любімых твораў. Наталіўшы душу паэзіяй і музыкай, можна было павольна паблукаць па горадзе майстроў, які вабіў безліччу прыгожых і карысных рэчаў. Модныя зараз кашулі-вышыванкі, так званыя “вышымайкі”, упрыгожванні з кужалю і скуры, гліняны посуд, вырабы з дрэва… Да таго ж, менавіта ў гэты дзень гандляры прапаноўвалі самы шырокі асартымент друкаванай прадукцыі – кнігі Купалы, ілюстраваныя альбомы, кішэнныя зборнікі, часопісы. У моладзі карысталіся попытам значкі, наклейкі, магніты з выявай народнага паэта, шары з хэштэгам “Я люблю Купалу!”. Шматлікія фотапляцоўкі, упрыгожаныя кветкамі, далі магчымасць назаўсёды захаваць гэты дзень у сямейным фотаальбоме.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Аграрыі Валожыншчыны сёння засяроджваюць сілы на назапашванні кармоў для грамадскага статка травамі другога ўкосу. Па стане на 12 ліпеня скошана 1553 з агульных 7220 гектараў, або 22% да плана.
Найбольшыя плошчы паспелі скасіць у КСУП “Пяршаі-2014”, ААТ “Сакаўшчына-Агра” і КУП “Сівіца”. Сакаўшчынцы ж нарыхтавалі і найбольш сена – 659 тон. Крыху адсталі ад іх механізатары ТАА “Тарасава” – на іх рахунку 633 тоны. У пяршайцаў гэты паказчык склаўся ў колькасці 443 тон. Затое куды больш важка выглядаюць лічбы нарыхтаванага сенажу. Лідарамі тут упэўнена выступаюць прадстаўнікі размешчаных у нашым раёне вытворчых участкаў “Тарасава” з 14276-ю тонамі. У пяршайскай гаспадарцы сянаж з другога ўкосу ўжо “падбіраецца” да лічбы ў 9 тысяч тон, поруч ідуць ААТ “Агра-Дубінское” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе нарыхтавана прыкладна па 8 тысяч тон. Агульны ж паказчык па раёне складае 78833 тоны – гэта больш як палова ад запланаванага.
Нарыхтавана кармоў у палімернай упакоўцы 4307 тон. З іх 1068 – у ААТ “Суднікаўскі”, 623 – у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” і 570 сабрана з палеткаў ТАА “Тарасава”.
У сельгаспрадпрыемствах Валожыншчыны падлічылі, колькі нарыхтавана і цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У тройцы лідараў – ААТ “Багданаўскае”: 14,26 (+5,23 цэнтнера да ўзроўню мінулага года), ТАА “Адамова-Агра” (12,58) і ААТ “Агра-Дубінское” (11,5 цэнтнера). Агульны паказчык па раёне па стане на 12 ліпеня склаў 9,10 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву – на 0,65 цэнтнера больш, чым летась.
Сяргей САДОЎСКІ
У гаспадарках раёна прыступілі да ўборкі гэтай кармавой культуры на зерне.
Першыя намалоты малапатрабавальнай, але багатай пратэінам расліны ў колькасці 212 тон (па стане на 12 ліпеня) ужо зняты ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Лоск”, “Суднікаўскі”, а таксама КСУП “Сугвазды-Агра”.
На лоскіх палетках пад сурэпіцу адведзены найбольшы клін – 100 гектараў. Тут паспелі намалаціць 25 тон зерня гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 8,1 цэнтнера з гектара.
Першым на ўборку азімай сурэпіцы ў ААТ “Лоск” выехаў Уладзіслаў ЯРОТА. Па сутнасці, для інжынера-механіка ўжо пачалася чарговая гарачая жніўная пара: не першы год малады чалавек удзельнічае ва ўборцы ўраджаю. Вось і сёлета давераны яму камбайн “КЗС-1218” праходзіць дэталёвую “апрабацыю” перад выхадам на маштабныя намалоты.
У калектыве хлопца ведаюць з малых гадоў: пакуль вучыўся ў мясцовай школе, у летні сезон дапамагаў убіраць хлеб. А пасля заканчэння Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа ўліўся ў працоўны калектыў. І ў першым жа сезоне за штурвалам камбайна ён увайшоў у лік тысячнікаў – нямногіх з ліку маладзёжных экіпажаў Валожыншчыны. Стае Уладзіславу працы і сёння. Ён запатрабаваны на многіх работах, якія вядуцца ў гаспадарцы. Нягледзячы на вялікую занятасць, Уладзіслаў не забываецца і аб далейшым прафесіянальным развіцці, паралельна набывае профільную вышэйшую адукацыю. Ведаючы яго адказнасць перад даручанымі справамі, можна не сумнявацца: стараннаму работніку хопіць часу, каб вырашыць і арганізацыйныя пытанні, і сустрэць уборачную ў поўнай гатоўнасці.
Сяргей САДОЎСКІ,
фота Сяргея БОБРЫКА
25 июля 2017 года с 14.00 до 16.00 в Воложинском районном исполнительном комитете по адресу пл. Свободы, 2 личный прием граждан будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Иван Станиславович Маркевич.
Предварительная запись на прием 19 июля 2017 года с 12.00 до 14.00 по телефону 80176 - 77 45 59.
12 июля 2017 г. на базе Воложинского райисполкома состоялось выездное заседание президиума совета Минской областной организации ветеранов по теме "О работе Воложинского районного совета ветеранов по гражданско-патриотическому воспитанию молодежи".
На заседание президиума приглашены: Бибик П.И. - заместитель председателя райисполкома, Адамович В.Н. - начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи, Коваленко И.С. - председатель координационного совета ОО и политических партий Воложинского района, Милюткина Е.И. - заместитель начальника отдела образования, спорта и туризма, Загорская В.В. - председатель Воложинского районного объединения профсоюзов.
На заседании президиума рассматривались вопросы:
1. Материальное обеспечение районных организаций, ведение делопроизводства, организационные вопросы.
2. Работа с молодежью и патриотическое воспитание населения.
3. Организация волонтерского движения среди ветеранов.
4. Взаимодействие с другими общественными организациями.
Президиум Минской областной организации постановил:
1. Обратить внимание ветеранских организаций на состояние мест воинских захоронений, памятников, мемориалов.
2. Завести страницы ветеранских организаций на сайтах райгорисполкомов, переписку вести по электронной почте.
3. Обратить внимание на выполнении периодичности заседаний президиумов районных организаций ветеранов в соответствии с Уставом БООВ (не реже 1 раза в квартал).
Участники расширенного заседания президиума ознакомились с организацией досуговой занятости ветеранов на базе Территориального центра социального обслуживания населения, историей г. Воложина.
Активно в этом плане работает и местный комбинат бытового обслуживания.
Ассортимент изделий постоянно обновляется, изучается покупательский спрос. Сегодня работники швейного цеха работают над коллекцией осенних курток. В разработке также находится школьная одежда для девочек и мальчиков, которая поступит в продажу накануне нового учебного года. Весь перечень товаров доступен как жителям райцентра, так и населению в сельской местности.

НАШ АДРАС: Мінская вобл., Валожынскі раён,
в.Бабровічы, вул. Зарэчная,7
Конаўка Алена Іванаўна – дырэктар ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” тэл. 8 (0-1772) 55-8-34; 54-2-30.
Тур Ларыса Вітальеўна – дырэктар Бабровіцкага КСЦ
тэл. 8 (0-1772) 37- 4-08.
8 і 9 ліпеня Ракаўскі “Гасцінец” прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 135-годдзю з Дня нараджэння Янкі Купалы. У выкананні калектыва прагучалі купальскія песні, прыпеўкі з танцамі. Потым з задавальненнем удзельнікі святаў танчылі традыцыйныя танцы. Даспадобы прыйшлося выступленне ракаўчан як гасцям Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”, так і парафіянам касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах, дзе быў ахрышчаны славуты пясняр.

15 июля 2017 г. в Столбцовском районе пройдет областной велосипедный тур по маршруту: г.Столбцы, площадь Бессмертия – дер.Вишневец (пит-стоп) – филиал литературного музея Якуба Коласа «Смольная» (пит-стоп) – туристический комплекс «Высокий берег», посвященный 72-й годовщине Победы в Великой отечественной войне и 135-летию со дня рождения Якуба Коласа. Старт участников в 10.00 (г.Столбцы, площадь Бессмертия). Общая протяженность маршрута 42 км.
В велосипедном туре принимают участие председатель Минского областного исполнительного комитета Исаченко А.М., руководство облисполкома, работники структурных подразделений Минского областного исполнительного комитета и областных ведомственных организаций. Руководство и проведение тура осуществляется управлением спорта и туризма Минского облисполкома.
Программой также предусмотрено проведение для всех желающих спортивных конкурсов: парковый волейбол, дартс, фигурное вождение велосипеда, конкурс «Метание валенка», гиревой спорт, конкурс «Комбинированная эстафета» и др.
Областной велосипедный тур проводится с целью популяризации велосипедного спорта и пропаганды здорового образа жизни в Минской области, организации досуга трудящихся и приобщения их к регулярным занятиям физическими упражнениями.
Несмотря на принимаемые меры, проблема пьянства в сфере дорожного движения остается актуальной.
На территории Воложинского района за 6 месяцев текущего года совершено 1 дорожно-транспортное происшествие отмеченной категории, в результате которого 1 человек травмирован.
19 апреля 2017 года около 16.30 на 71 км автодороги Минск-Гродно, Воложинского района, 39-летний местный житель, не имеющий права управления транспортными средствами, управляя в состоянии алкогольного опьянения автомобилем «Форд Мондео», на закруглении автодороги, не справился с управлением транспортного средства, выехал на полосу встречного движения, где столкнулся с двигавшейся во встречном направлении автомашиной «Рено Лагуна». В результате ДТП пассажир автомашины «Форд Мондео» 1986 г. рождения с телесными повреждениями был доставлен в УЗ «Воложинская ЦРБ».
В целях активизации работы по пресечению фактов управления транспортом в состоянии алкогольного опьянения, как одной из причин ДТП с тяжкими последствиями Госавтоинспекция Воложинского района в период с 14 по 17 июля т.г. проводит профилактическую акцию «Трезвый водитель». В ходе мероприятия созданы рейдовые группы из числа сотрудников ГАИ и других служб милиции общественной безопасности. Несение нарядов милиции приближено к местам расположения объектов торговли спиртными напитками и увеселительных заведений (кафе, дискотеки, сельские клубы), массового отдыха, особенно в вечернее и ночное время. Особое внимание будет уделено водителям двухколесных транспортных средств.
ГАИ Воложинского района призывает граждан не оставаться равнодушными и безучастными! Если вы видите или знаете, что транспортным средством управляет водитель в состоянии алкогольного опьянения, сообщите в дежурную часть ГАИ по телефону 54021 или 102 (звонок бесплатный).