222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Для вучняў Вішнеўскай школы Віталя БУНКЕВІЧА, Алены ДРЫГА, Дзмітрыя ГАРДЫНЦА, Арцёма ПОКЛАДА і Дзяніса ГАРДЫНЦА летнія канікулы – не толькі магчымасць адпачыць ад заняткаў. Працавітыя юнакі і дзяўчына-небеларучка з маленства прывучаны да працы – дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. А сёння яны – часовыя работнікі ААТ “Агра-Вішнеўскі”. Пакуль пік уборачнай кампаніі 2017 года яшчэ ўперадзе, маладзёжная каманда займаецца навядзеннем парадку на мехдвары і зернатаку гаспадаркі. Гэтыя прадстаўнікі сучаснай моладзі не цураюцца любой работы, аднак з хваляваннем чакаюць моманту, калі працаўнікі вёскі прыступяць да адказнай місіі – уборкі хлеба. У гарачую пару іх маладая энергія вельмі дарэчы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота Сяргея БОБРЫКА
Лета – пара адпачынку. Але многія юнакі і дзяўчаты разглядаюць гэты час як магчымасць знайсці прымяненне сваім сілам і энергіі.
Працаўладкаванне ў студатрад дае магчымасць не толькі зарабіць, але і садзейнічае дадатковай камунікацыі, наладжванню патрэбных кантактаў, спрыяе прафесійнай арыентацыі.
Раённы камітэт ГА “БРСМ” агітацыйную кампанію распачаў яшчэ ў лютым. Праведзены акцыі “Выбіраем студатрад”, “Праца – гэта крута!”. Кожны з маладых людзей, хто меў намер знайсці работу падчас працоўнага семестра, пакідаў заяву ў спецыяльным журнале. Таксама можна было выказаць пажаданне наконт спецыялізацыі будучага атрада. Усяго былі зарэгістраваны 53 жадаючыя. У выніку заключаны трохбаковыя дагаворы паміж зацікаўленымі бакамі – установамі адукацыі, РК ГА “БРСМ” і прадпрыемствамі, што прадастаўляюць працоўныя месцы. Сфарміраваны атрады па сельскагаспадарчым, экалагічным і сэрвісным накірунках.

Мы сустрэліся з прадстаўнікамі гімназіі, што атрымалі работу ў гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Двайняты Болвахі скончылі 11 класаў. Наперадзе ў іх – вучоба ў сталіцы. Дзяніс мае намер стаць студэнтам БНТУ, а Ларыса падала дакументы ў юрыдычны каледж пры БДУ. Брат і сястра працуюць у магазіне “Гасцінец”. Валерыя Петыш і Вольга Лысенка скончылі 8-ы клас. Месца іх часовай працы – магазін “Ветразь”. Юныя “работнікі гандлю” задаволены. З аднаго боку, ёсць нагрузка (патрэбна граматна размясціць тавар на паліцах, своечасова вывезці ў гандлёвую залу неабходныя прадукты). З другога боку адказнасць мінімальная. Да таго ж, цікава. Наведвальнікі магазінаў прымаюць студатрадаўцаў за пастаянных прадаўцоў, таму хлопцы і дзяўчаты стараюцца быць у курсе, дзе які тавар знаходзіцца, ці маецца яго запас. Працуюць яны па чатыры гадзіны ў дзень, таму стаміцца не паспяваюць. Работнікі райспажыўтаварыства дапамогай энергічных “кадраў” задаволены і, у сваю чаргу, спяшаюцца падтрымаць іх ініцыятыву.
Агульнае кіраўніцтва работай студатрадаў ажыццяўляе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Вялікая ўвага надаецца тэхніцы бяспекі. На гэтым тыдні для груп, што працуюць пры жылкамунгасе і райспажыўтаварыстве праведзена акцыя “Летні патруль”, падчас якой моладзі яшчэ раз нагадалі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі. Члены кожнай працоўнай каманды ведаюць, што пры неабходнасці любое пытанне ім дапамогуць вырашыць камандзіры ці іх намеснікі – самыя вопытныя арганізатары дадзенай работы: Мікалай Антонавіч Камінскі, Данута Іванаўна Аляксандрава, Любоў Аляксандраўна Рынкевіч.
Для моладзі прадугледжаны і пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы, за арганізацыю якіх адказвае РК ГА “БРСМ”. Ужо зараз кожны, хто пажадае, можа стаць удзельнікам конкурсу “У аб’ектыве студатрад”. Для гэтага патрэбна зрабіць цікавае тэматычнае сэлфі. Пераможцы раённага і абласнога этапаў у кастрычніку змогуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе.
У хуткім часе распачнуць работу яшчэ тры атрады, пляцоўкамі для іх стануць ААТ “Лоск”, ААТ “Суднікаўскі” і КСУП “Сівіца”. Маладыя людзі зоймуцца праполкай агародніны, будуць сушыць зерне.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Жыхары Белакорца адзначылі свята вёскі. “Гэй, сяло – весяло!” – такую назву далі мерапрыемству арганізатары.
Ужо з самага ранку ў двары аграсядзібы “Дом на Іслачы” кіпела жыццё. Гаспадары Дзмітрый і Таццяна Шчокалавы з дапамогай мясцовых актывістаў займаліся аздабленнем святочнай прасторы. Гукі музыкі, што чутны былі па ўсім наваколлі, сабралі каля пяцідзесяці чалавек, сярод іх – карэнныя жыхары, іх дзеці і ўнукі, дачнікі, госці з райцэнтра.

Падчас адкрыцця ўдзельнікаў свята вітаў старшыня Валожынскага сельвыканкама Дзмітрый Казіміравіч Карачун. Прадстаўнік мясцовай улады ўручыў падарункі жанчынам, якія маюць шаноўны ўзрост і карыстаюцца вялікай павагай вяскоўцаў, – Зінаідзе Васільеўне Рудовіч і Таццяне Васільеўне Шакун. Атрымала памятны сувенір Софія Канстанцінаўна Бацян, у гэты дзень яна сустрэла чарговы дзень нараджэння. Яе прыйшлі павіншаваць сваякі: дачка, зяць, унукі. Была адзначана работа старасты Чаславы Феліксаўны Вярбіцкай. За лепшы падворак узнагародзілі Ганну Пракопаўну Бацян.
Любімыя і паважаныя на Валожыншчыне артысты – Ларыса Шарко, Ларыса Тур, Вольга Дзедуль, Дзмітрый Завацкі, Васіль Марзак, Марына Чабай, Юлія Крамянецкая, Сяргей Букштуновіч, Валерый Мазура – выконвалі песні, чыталі вершы і маналогі. У складзе “Дубінскіх фанабэраў” самадзейныя артысты дэманстравалі лепшыя гумарыстычныя мініяцюры. Жыхары Белакорца з задавальненнем падтрымлівалі артыстаў – спявалі разам з імі, дарылі гучныя апладысменты і прыгожыя букеты.

Фінальнай кропкай свята, якому ўсе ўдзельнікі жадалі не заканчвацца як мага даўжэй, стала дружнае застоллле, дзе можна было і гарбаты выпіць, і пачаставацца прысмакамі мясцовых гаспадынь. Музыка і песні гучалі ў гэты дзень бадай да самага вечара. Жыхары вёскі, разыходзячыся дадому, запэўнілі тых, хто падарыў ім цудоўны настрой, што будуць з нецярпеннем чакаць наступнай сустрэчы.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота Валянціны БАЦЯН
42 кіламетры. Такую дыстанцыю па маляўнічых мясцінах Стаўбцоўскага раёна давялося пераадолець удзельнікам абласнога велапрабегу, прысвечанага 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння песняра беларускай зямлі Якуба Коласа. Зладжана і дружна праехала марафонскую адлегласць каманда Валожыншчыны, узначаліў якую старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Акрамя кіраўніка раённай вертыкалі ўлады, пакараць маршрут адправіліся намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Д. Я. Касоўскі, загадчык райпаліклінікі П. А. Ганчар, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Ф. Рай і інш. Усяго ж у той дзень на плошчы Бессмяротнасці ў Стоўбцах сабралася каля 500 чалавек на веласіпедах са сцягамі і транспарантамі… Удзельнікаў велапрабегу прывітаў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Ён згадаў бессмяротныя радкі з паэмы Коласа “Новая зямля” і адзначыў, што традыцыйнае мерапрыемства праводзіцца ў мясцінах, дзе нараджаўся гэты твор… Пасля ўрачыстага ўскладання кветак да манумента ў гонар савецкіх воінаў і партызан, якія змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, велапрабегу быў дадзены афіцыйны старт.

Спартыўнае мерапрыемства ладзілася па маршруце Стоўбцы – Вішнявец – філіял літаратурнага музея Якуба Коласа – турыстычны комплекс “Высокі бераг”. Як выявілася ўжо на першым пункце прыпынку, праз 18 кіламетраў, паддавацца стомленасці ніхто не збіраўся, хаця прафесіяналаў на гэтым фэсце здаровага ладу жыцця былі адзінкі. Веласіпед для многіх стаў аддушынай у паўсядзённасці – даступнай, простай, якая не вымагае празмерных клопатаў і часу. А таму ўсе былі настроены на актыўны ўдзел. Так і сталася.
Калона пайшла далёка наперад. Па шляху ў вёсках услед удзельнікам велапрабегу махалі мясцовыя жыхары. Прывал арганізавалі на беразе вялікага возера. Папілі вады і чаю з мёдам – і далей, да месца, якому падарыў 10 гадоў жыцця знакаміты пясняр беларускай зямлі. Нядоўгі адпачынак, азнаямленне з тагачасным побытам – і яшчэ 5 кіламетраў шашы пакарыліся веласіпедыстам. Яны прывялі акурат да турыстычнага комплексу «Высокі бераг», дзе ўдзельнікі размясціліся ў палатачным лагеры. Пасля велатуру арганізатары наладзілі спартыўна-забаўляльную праграму са спаборніцтвамі і конкурсамі. Жадаючыя змаглі праверыць сілы ў паркавым валейболе, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і гіравым спорце, а таксама паказаць майстэрства ў фігурным ваджэнні веласіпеда і інш. Прыемна, што нашу каманду негалосна прызналі самай дружнай: мы фінішавалі ўсе разам, не вырываючыся ўперад і не адстаючы ад астатніх. У заліку валожынцаў і трапная стральба з пнеўматыкі: намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Башаркевіч “выбіла” 29 ачкоў з 30 магчымых…
Сяргей САДОЎСКІ,
фота аўтара
Пережив множество войн и нашествий, старинный городок сумел сохранить свой колорит и обрасти новыми легендами

Костел Святого Михаила Архангела в Ивенце - яркий образец Виленского барокко начала 18 века. Туристы любят фотографироваться рядом с ним на фоне скульптуры "Иисус воскрешение" Фото: holiday.by
1. ЗАГЛЯНУТЬ ВО «ВСЕВИДЯЩЕЕ ОКО»
Воложин невозможно представить без дворца графов Тышкевичей. Этот знатный род выкупил все окрестные земли за гигантскую сумму в сто тысяч золотых и владел аж до 1939 года. Для дворца графы место выбрали не случайно - еще в Средние века стоял замок. Главная изюминка хорошо сохранившейся резиденции - помпезное здание оранжереи со сферическим стеклянным куполом. Тышкевичи всегда могли похвастаться перед гостями пальмами или цветущими апельсинами.
Столь же грандиозно выглядит и костел Святого Юзефа на центральной площади города. С виду походит на афинский Парфенон, только со «Всевидящим оком» - на фронтоне. Трудно поверить, что еще пару десятков лет назад в здании работал завод пластмассовых изделий, едва не сгубивший шедевр архитектуры. Зал храма в ту пору разбили на два этажа, всю утварь вывезли, даже крипту разорили, выбросив останки магнатов Тышкевичей в чистое поле. А на их месте в подвалах хранили сырье и всякий хлам. К счастью, теперь костелу вернули первоначальный облик.
2. ПОЗВОНИТЬ В ЗАТЕРЯННЫЙ КОЛОКОЛ
Недалеко от Воложина еще одно местечко, куда обязательно стоит заглянуть. Ивенец славится вековыми традициями производства керамики. В лучшие годы здесь работали два десятка самобытных мастерских. Сегодня в строю - завод художественной керамики. От Варшавы до Санкт-Петербурга знали про «ивенецкую кафлю» (изразцы). Местные мастера из глины даже органные трубы делали. Узнать здешнюю керамику легко по характерному «полосатому» узору. Расходилась она так хорошо, что местные всегда жили заможно* и считали себя шляхтой. Лаптей и домотканой одежды не носили. Только покупное, фабричное.
Знаменит поселок и своим «Белым костелом» - храмом Святого Михаила Архангела. С ним связана потрясающая история. Во время войны, чтобы немцы не вывезли его в Германию, монахи закопали колокол весом 1,2 тонны. Да так хорошо спрятали, что искали его больше полувека. Только десять лет назад нашли. Целехонек и звонит не хуже прежнего.

Продукты в ивенецкой кафеле в два раза дольше остаются свежими. На местном рынке керамика - самый ходовой сувенир. Фото: БЕЛТА
3. ПОБЫВАТЬ В СТОЛИЦЕ ШПИОНОВ
До объединения Западной и Восточной Беларуси в 1939 году городок Раков находился на польской стороне. Слыл негласной приграничной столицей контрабандистов, шпионов, казино и публичных домов. В этой ипостаси он прославился благодаря знаменитому роману контрабандиста, офицера польской разведки и писателя Сергея Песецкого «Любовник Большой медведицы». Туристы с удовольствием ищут места, описанные в произведении.
Сегодня Раков - это обустроенный современный агрогородок - в тридцати километрах от Минска. Православная церковь и католический костел в местечке стоят друг напротив друга. Как символ конфессионального мира в стране. А еще здесь в 1886 году родилась Ида Розенталь, чье имя сегодня помнят только суперэрудиты уровня Александра Друзя. Зато плодами ее трудов пользуются все женщины мира. Эмигрировав в Америку, Ида изобрела современный бюстгальтер.

Фото: kyky.org
4. НАПИТЬСЯ ИЗ КОЛОДЦА ПРЕЗИДЕНТА ИЗРАИЛЯ
Воложинская земля связана с несколькими знаменитыми именами. В деревне Вишнево, например, родился и вырос Семен Перский. Правда, миру он известен под другим именем. Местных жителей, которые помнят по «босоногому» детству будущего президента Израиля и нобелевского лауреата премии мира Шимона Переса уже не осталось. Но знаменитого земляка не забыли. В Доме культуры создали музей. Место, где стоял дом Перских, отметили мемориальной доской. А еще есть колодец, некогда вырытый во дворе дома. И каждый турист выпивает из него глоток студеной воды.
5. ОТПРАВИТЬСЯ НА КОРОЛЕВСКУЮ ОХОТУ
Лакомный кусочек Воложинщины - самый большой лес Беларуси Налибокская пуща. Некогда излюбленное место охоты королей и магнатов. Многие едут сюда посмотреть на царей здешних лесов - зубров, переселившихся из Беловежской пущи, или погрузиться в атмосферу далеких времен и отправиться на королевскую охоту, как «при панах», со всеми шляхетскими костюмами, «примочками и прибамбасами».
Неудивительно, что Воложинский район - один из передовиков в Минской области по количеству агроусадеб и отдыху на любой вкус. Выбирай, что только душе угодно: этнодеревню, экологические тропы, сплав на байдарках, конные и велопрогулки, возможность поучиться народным промыслам, пчеловодству и еще много чему.
По материалам газеты «Союзное Вече»
В ходе акции спасатели посещают детские учреждения и превращают обычные разговоры в игры.
Дети точно запоминают, что надо делать во время чрезвычайных ситуаций, если программа для них по-настоящему интересная. Такие акции от спасателей в эти дни проходят по всей области не только в летних, но и спортивных и трудовых лагерях.
На дорогах Воложинского района за текущий период 2017 года произошло 8 дорожно-транспортных происшествий, в которых 4 человека погибло, 7 человек получили ранения, 1 ДТП произошло по вине нетрезвого водителя. Наиболее распространенный вид дорожно-транспортных происшествий являются превышение либо неправильный выбор скорости движения, а также нарушение правил обгона.
На сегодняшний день безопасность дорожного движения пока проигрывает лихачеству, невнимательности, разгильдяйству, и определяющим в совершении аварий является, так называемый человеческий фактор.
Дорожно-транспортные происшествия из-за превышения скорости страшны своими последствиями. Именно в результате таких происшествий чаще всего погибают его участники.
18.06.2017 года водитель 1973 года рождения, управляя автомашиной «Форд Мондео», при движении на 7 км автодороги Воложин – Вишнево – Клим в направлении г. Воложина, при выборе скорости движения не учел особенности и состояние транспортного средства, не справился с управлением, съехал в правый по ходу движения кювет, где опрокинулся и выпал из автомобиля. В результате ДТП водитель погиб на месте происшествия.
В целях предотвращения гибели людей в автоавариях на территории Воложинского района в период с 20 по 23 июля 2017 года проводится профилактическая акция «Скорость».
Госавтоинспекция Воложинского района обращается к водителям! Строго соблюдайте Правила дорожного движения, не рискуйте своей жизнью и жизнью окружающих, не нарушайте скоростной режим, будьте предельно внимательны за рулем - ведь дома вас ждут живыми и здоровыми.
Ст. инспектор ДПС ГАИ Воложинского РОВД
майор милиции А.М. Бобрик
Напрыканцы мінулага тыдня ў раёне адбыўся выязны выканкам па пытаннях гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльных комплексаў да ўборкі ўраджаю, а таксама навядзення парадку на тэрыторыях гаспадарак і населеных пунктаў Валожыншчыны. Узначаліў паездку па выпадкова выбраным маршруце старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка, сярод запрошаных на пасяджэнне былі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, старшыні пассельвыканкамаў, прадстаўнікі службаў і ведамстваў.

Выезд ладзіўся праз Пяршаі, Сівіцу і Суднікі. Аднак першы прыпынак быў зроблены ў ААТ "Валожынская райаграпрамтхніка". Як адзначыў М. А. Астрэйка, тут узноўлена работа тэхнічнага абменнага пункта, завезена неабходнае абсталяванне і дэталі для аператыўных рамонтаў у час уборачнай кампаніі. Таксама прысутным прадэманстравалі вузлы і агрэгаты, якія прайшлі праз рамонтныя майстэрні і маюць гарантыйны тэрмін у 1 год. Кіраўнік прадпрыемства Р. У. Вайніцкі атрымаў даручэнні забраць у кошт доўгу гаспадарак перад РАПТ каробкі, масты, рухавікі і іншыя дэталі разабраных механізмаў, зімой адрамантаваць іх, каб мець налета стратэгічны запас, які дазволіць нават пры самых складаных паломках хутка аднавіць тэхніку і вярнуць яе ў работу, пашырыць вытворчасць запатрабаваных у сельскай гаспадарцы прадукцыі і паслуг, дадаткова асвоіць рамонт імпартных рухавікоў, а таксама стварыць лінію па рамонце вузлоў і агрэгатаў аўтатранспарту.
Са станоўчых момантаў хацелася б адзначыць той факт, што старшыня райвыканкама параіў браць прыклад з дырэктара ААТ "Валожынская райаграпрамтэхніка" Р. У. Вайніцкага і даверанага яму калектыву па ўтрыманні тэрыторыі ў ідэальным парадку.

Па дарозе да наступнага пункта прыпынку – мехдвара КСУП "Пяршаі-2014" – удзельнікаў пазнаёмілі са станам спраў па асноўным пытанні парадку дня. Сёлета ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 96 камбайнаў. Агульны працэнт іх гатоўнасці сёння ўжо перасягнуў адзнаку ў 80 працэнтаў. Згодна з агучанай інфармацыяй, праблемы з рамонтам уборачных агрэгатаў пакуль ёсць у КСУП "Падбярэззе", "Пяршаі-2014", ААТ "Лоск" і КСУП "Сівіца", а таксама ў вытворчых участках ТАА "Тарасава". Затое атрымалі станоўчыя характарыстыкі ААТ "Багданаўскае", "Агра-Вішнеўскі", "Агра-Дубінское", СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз". На пільным кантролі і падрыхтоўка зернесушыльных комплексаў. Распрацаваны нарматыўныя дакументы, вызначана сістэма аплаты працы работнікаў палёў. Непасрэдна ў Пяршаях у жніво ўступяць 10 камбайнаў, сярэдняя нагрузка на адзін без уліку рапсу складзе 340 гектараў. Аднак на лінейцы гатоўнасці выявіліся некаторыя непрыемныя моманты, якія паслужылі падставай для аб'ектыўнай крытыкі кіраўніка раённай вертыкалі ўлады. Мікалай Анатольевіч звярнуў увагу на недапрацоўкі персаналу і даручыў выправіць хібы ў максімальна сціслыя тэрміны. Ад гэтага залежыць не толькі захаванне народнага дабра, але і асабістая бяспека задзейнічаных на жніве механізатараў.
Зусім іншыя, пазітыўныя ўражанні засталіся ў прысутных пасля наведання зернесушыльнага комплексу гэтай гаспадаркі. Яна ўжо гатова прыняць першыя тоны новага ўраджаю, паспяхова вырашаецца і пытанне з газавым палівам, неабходным для работы гэтага і падобных яму аб'ектаў. Вынесена агульнае патрабаванне дадатковага кантролю за станам вогнетушыльнікаў – іх трэба праверыць, пры неабходнасці перазаправіць, а некаторыя – і замяніць.

У рамках кантролю за добраўпарадкаваннем населеных пунктаў М. А. Астрэйка ўказаў на некаторыя агрэхі па належным утрыманні зялёных зон як на тэрыторыі населеных пунктаў, так і на прыдарожных палосах. У прыватнасці, на асобных участках трэба правесці дадатковае падкошванне расліннасці.
У КСУП "Сівіца", куды ў рамках пасяджэння неўзабаве заехалі, 8 камбайнаў. Ва ўборцы будзе задзейнічана 6: адзін аварыйны, не падлягае аднаўленню, а на другі для запуску ў эксплуатацыю патрабуецца істотная сума. Старшыня райвыканкама такі расклад спраў таксама пакрытыкаваў: не ў час уборкі трэба займацца спісаннем старой тэхнікі. Абгрунтаваныя прэтэнзіі былі прад'яўлены і да элементарнага тэхнічнага стану жняярак. На выпраўленне – мінімум часу.
ААТ "Суднікаўскі" мае 6 камбайнаў, сёння амаль усе яны гатовы да масавага жніва, вядуцца дробныя аднаўленчыя работы. Тэрыторыя мехдвара ўпарадкавана, гаспадарка "пазбавілася" ад лішняга металалому. У плюс, вядома, ідзе і ўладкаванне быту механізатараў: на завяршальнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца душавая. Ёсць пэўныя недапрацоўкі па ўтрыманні прыдарожных палос на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, на гэта і было ўказана кіраўніку.
На падвядзенні вынікаў пасяджэння, акрамя арыенціра на хутчэйшае прывядзенне тэхнікі ў рабочы стан, была звернута ўвага на добраўпарадкаванне могілкаў, уездаў і выездаў з населеных пунктаў, а таксама дарожных аб'ектаў. Наперадзе – вялікі ўчастак работы па ўборцы зерневых, усім трэба "падцягнуцца", каб забяспечыць упэўнены ход жніва. Вядома, нюансы ёсць, але яны вырашальныя. План-мінімум нашых аграрыяў – сабраць ураджай не меншы, чым летась, а ў гэтым пытанні важная кожная дэталь. Тэхнічны стан зернеўборчаных агрэгатаў тут іграе адну з ключавых роляў, а таму спецыялісты прыкладуць максімум намаганняў для паспяховага вырашэння пастаўленых задач.
Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара
З 7-га ліпеня дэсант з 10 прадстаўнікоў Валожынскага лясгаса высадзіўся ў Жалаўскім лясніцтве Любанскага лясгаса.
Разам з калегамі з яшчэ 14 лясніцтваў Міншчыны валожынцы будуць дапамагаць з высечкай сасны на значных плошчах. Справа ў тым, што ў мясцовых лясах адбываецца масавае ўсыханне сасны ў выніку пашкоджання дрэў вяршынным караедам.
Тры брыгады першапраходцаў падрыхтоўвалі лесасекі для высечкі, правялі адвод насаджэнняў. На мінулым тыдні іх змянілі новыя работнікі. Таксама там працуе тэхніка нашага лясгаса: харвестар “Сампа”, харвестар “Амкадор”, фарвардар “Амкадор”, трактар “МТЗ-82” з гідраманіпулятарам. У бягучым месяцы нашы лясгасаўцы павінны выразаць 27 гектараў пашкоджанага лесу і нарыхтаваць прыкладна 8 тысяч кубаметраў драўніны. Рэалізацыя яе будзе арганізавана на месцы.
Наталля Штэйнер
Назва Узбалаць у поўнай ступені пасуе населенаму пункту, што знаходзіцца паміж Дубіной і Забрэззем. Паўз вёскі, аж да берага Беразіны, тут прасціраліся балоты, дзе мясцовыя жыхары нарыхтоўвалі торф. У 60-я гады мінулага стагоддзя меліяратары абшар асушылі. З той пары засталіся некалькі канаў, што паступова зараслі хмызняком. Зараз навокал – сапраўдны лес.
Карэнныя ўзбалатцы памятаюць пра ўмоўны падзел вёскі на тры часткі: Узбалаць 1-я, 2-я, 3-я… Але гэта было пазней, а пры Польшчы Узбалаццю называлі толькі адрэзак з боку Дубіны. Сярэдзіна вёскі звалася Лапаўшчынай (у гэтым месцы жыў пан з прозвішчам Лапа). Праз невялікую прагонку і арку з дрэў, што злучылі свае кроны над хатамі суседзяў з аднолькавым прозвішчам – Юргілевіч – трапляеш у 3-ю частку – Шасціхаты (у свой час зямля была падзелена на шэсць надзелаў – адсюль і назва).
Спрадвеку тут жылі паны (рускія, польскія), асаднікі, а ў савецкі час прыехала шмат спецыялістаў з розных куткоў Беларусі і іншых рэспублік былога СССР. Усе яны аказвалі ўздзеянне на характары вяскоўцаў, фарміраванне іх звычак, густу. Калісьці прадстаўнікі вёскі ў пошуках заробку выязджалі ў Петраград, Вільню, Варшаву, таму добра размаўлялі па-польску, па-руску, разумелі літоўскую мову, некаторыя іншыя. Мясцовая гаворка – багатая, цікавая і мілагучная. Лічыліся ўзбалатцы дастаткова адукаванымі, таленавітымі, добра апраналіся, шмат чыталі, мелі досыць шырокі кругагляд.
У дамах знаходзілася мноства цікавых рэчаў: гадзіннікі, карціны, посуд, фарфоравыя статуэткі… Гаспадыні мелі швейныя машыны фірмы “Зінгер”, іх мужы раз’язджалі па наваколлі на веласіпедах, якія называліся “ровары”. Мужчыны прызываліся спачатку ў Расійскае, а пасля ў Польскае войска, а ячшэ пазней – у Чырвоную Армію. Многія, хто сустрэў рэвалюцыю 1917 года ў Расіі, прапалі без вестак. Магчыма, і зараз па расійскіх прасторах, іншых краінах свету крочаць унукі і праўнукі жыхароў гэтай цікавай вёскі.