Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Среда, 14 сентября 2016 09:38

Дзень бібліятэк

15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі -  а з намі і шматлікія чытачы – адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.

У гэты дзень  у  Валожынскай цэнтральнай бібліятэцы пройдзе творчая сустрэча з кіраўніком народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі - Валянцінай Гіруць-Русакевіч  пад назвай “На мове сэрца”, пачатак у 11.00.

Таксама ў бібліятэцы пройдуць акцыі: “Дзень вернутай кнігі” – бібліятэкары гатовы прыняць не здадзеныя ў час кнігі, прабачыўшы сваіх забыўчывых чытачоў; дабрачынная акцыя “Падарыце кнігу бібліятэцы”; “Чытайце лепшае!” – чытачы атрымаюць магчымасць узяць любую кнігу з камерцыйнага фонду бясплатна; “Аддадзім кнігу ў добрыя рукі” – чытачам будзе прапанаваны шэраг кніг, якія можна пакінуць сабе.

Дзень бібліятэк таксама адсвяткуюць у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы мерапрыемствам “Тут кнігі радуюць сяброў і душы грэюць добрым словам”, пачатак у 11.00.

Вторник, 13 сентября 2016 16:01

Святочны настрой

Завяршыліся выбары дэпутатаў у Палату  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

У перыяд падрыхтоўкі да выбараў , падчас сустрэч з кандыдатамі у дэпутаты, арганізоўваліся канцэртныя праграмы з удзелам калектываў аматарскай мастацкай творчасці, а ў сам дзень  выбараў, 11 верасня, на  28 выбарчых участках  адбылося 78 канцэртаў, на якіх гучала музыка, песні, дасціпныя жарты, ствараючы для ўсіх святочны настрой.

 

 

Вторник, 13 сентября 2016 07:56

Берагі сяброўства

           Пад час правядзення Дня беларускага пісьменства ў Рагачове была прэзентавана кніга  “Берега дружбы”, якая выйшла ў краснадарскім выдавецтве “ТрадициЯ” (Расія) і стала, як напісана ў прадмове, кароткім вынікам работы маладых літаратараў Беларусі ў рамках аднаіменнага  І  Міжнароднага фестываля-конкурсу . У зборніку побач з вершамі  маладых расійскіх паэтаў змешчаны іх пераклады на беларускую мову.  Прыемна, што сярод беларускіх паэтаў-перакладчыкаў  ёсць і два ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры. Крысціна Гарвер (Чармных) пераклала  на беларускую мову  вершы Вольгі Звягінай з г.Новакубанска Краснадарскага края, а Міхась Бацян  -- вершы Таццяны Яфімавай з Наварасійска. Гэта адбылося дзякуючы каардынатару праекта  з беларускага боку, члену Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў Аксане Ярашонак, якая прапанавала нашым “рунеўцам”  паўдзельнічаць у названым фестывалі-конкурсе.

      У бліжэйшы час  выйдзе адваротны зборнік –  твораў  маладых беларускіх паэтаў і іх перакладаў на рускую мову, дзе ўжо побач з вершамі Крысціны і Міхася будуць пераклады названых  вышэй расійскіх  маладых паэтэс.

Валянціна Русакевіч,

кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” .

Понедельник, 12 сентября 2016 07:56

АЦАНІЎ ГАСЦІННАСЦЬ І ДОБРАЗЫЧЛІВАСЦЬ

Намеснік Пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Іан ФОКС наведаў у дзень выбараў, 11 верасня, Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 3. Яго сустрэла старшыня выбарчай камісіі Ірына Сяргееўна Каваленка. Спадар Фокс упершыню ў нашай краіне, і, па яго словах, ужо ацаніў гасціннасць і добразычлівасць нашых людзей, якія цёпла віталі замежнага госця. За дзень прадстаўнік дыпламатычнага корпусу пабываў на 10 выбарчых участках на тэрыторыі ўсяго раёна.

IMG  002

Понедельник, 12 сентября 2016 07:54

ПРАГАЛАСАВАЛІ НА ДАМУ

    Правам галасавання на даму карысталіся не толькі тыя, хто па стане здароўя не змог асабіста з’явіцца на выбарчы ўчастак. Напрыклад, Анатоль Іванавіч БІТЭЛЬ з вёскі Бомбалы меў у гэты дзень шчыльны працоўны графік, таму папрасіў членаў выбарчай камісіі Сакаўшчынскага ўчастка для галасавання № 12 завітаць на яго падворак у вольную хвіліну.

 

    Чакала людзей з урнай для галасавання на сваім падворку і жыхарка гэтай жа вёскі Валянціна Іванаўна ШУЦЬКО. Пасля таго, як бюлетэнь апынуўся ўнутры, яна шчыра падзякавала членам камісіі за прадастаўленыя зручнасці.

shuc

Понедельник, 12 сентября 2016 07:52

ЗРАБІЛІ ВЫБАР

Актыўна ішло галасаванне на Ракаўскім выбарчым участку № 20: у прыватнасці, карэспандэнты раённай газеты ў абедзенны час сустрэлі тут пенсіянераў Віктара Ігнатавіча БУЙНІЦКАГА і яго жонку Ніну Міхайлаўну, а таксама настаўніцу мясцовай школы Алену Міхайлаўну РУСЕЦКУЮ, санітарку Ракаўскай бальніцы Ірыну Пятроўну ЗАЯНЧКОЎСКУЮ, загадчыка гаспадарчай часткі дзіцячага аздараўленчага лагера “Фатон” Леаніда Яўстаф’евіча КАЧАНА, якія прынялі ўдзел у галасаванні. На ўчастку, на думку выбаршчыкаў, створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення працэдуры галасавання.

rakov

 

З ПАЧУЦЦЁМ АБАВЯЗКУ

    У сярэдзіне дня на Пяршайскім участку для галасавання № 28 вызначыліся з выбарам кандыдата ў дэпутаты Парламента 64 працэнты вяскоўцаў, якія маюць права голасу. На працягу дня тут працуюць наглядальнікі ад ГА “БРСМ” і “Белая Русь”.

    Сфарміраваны 3 брыгады для арганізацыі галасавання на даму. Транспарт для гэтай мэты выдзеліла КСУП “Пяршаі-2014”. З выездам на дом вырашыў прагаласаваць і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Янушкавічы Вацлаў Адамавіч МЯНЦЮК.

На здымку: члены выбарчай камісіі Пяршайскім участку для галасавання № 28

persh

Понедельник, 12 сентября 2016 07:47

Выбары

На Брылькоўскім выбарчым участку № 15 у асноўны дзень галасавання не толькі людна, але і весела: з ранку настрой вяскоўцам узнімалі таленавітыя вучні сярэдняй школы № 1 г. Валожына.

1

2

3

4


А вось у зале Бабровіцкага культурна-спартыўнага Цэнтра, дзе месціцца 14-ы ўчастак для галасавання, канцэртам парадаваў усіх жадаючых калектыў выкладчыкаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

5

За фарміраванне шчаслівай будучыні краіны аддалі галасы Людміла Баляславаўна РОМАН, якая працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, у мінулым – настаўніца замежнай мовы Галіна Аляксееўна РОМАН, пенсіянерка Ганна Францаўна КНЯЖЭВІЧ і фасоўшчыца СП “Івкон” ААТ Тарэча Міхайлаўна РОМАН.
Воскресенье, 11 сентября 2016 13:54

Iвянец галасуе

Аддаць свой голас у падтрымку аднаго з кандыдатаў у дэпутаты на Івянецкі ўчастак для галасавання № 24 прыйшлі Ніна Іосіфаўна ЗАХАРЭВІЧ з мужам Канстанцінам Браніслававічам. У гарадскім пасёлку іх ведае кожны: усё працоўнае жыццё гэтай пары звязана з райспажыўтаварыствам. Ніна Іосіфаўна шмат гадоў працавала старшынёй Івянецкага сельпо, а Канстанцін Браніслававіч – вадзіцелем па падвозе тавараў у магазіны.
Услед за імі на выбарчы ўчастак прыйшла яшчэ адна пара з салідным стажам сямейных адносін – Здзіслаў Пятровіч і Вера Георгіеўна ТРАСЦЯНКІ. У свой час гэтыя шаноўныя людзі працавалі Уздзеншчыне. Здзіслаў Пятровіч быў ляснічым у лясгасе, а Вера Гергіеўна – касірам на аўтастанцыі. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак лёс звёў іх з Івянеччынай, і за таго часу яны прымаюць самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці гарадскога пасёлка. Сяргей САДОЎСКІ
Пятница, 09 сентября 2016 15:49

Інтэрнатаўцы галасавалі ўпершыню

Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця прынялі актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. На выбарчы ўчастак для галасавання № 24, які месціцца ў памяшканні гарпасвыканкама, Яўген БАЕШКА, Ангеліна ЗАЙЦАВА, Павел ШПАК і Рыгор ВАЛАСЕВІЧ у суправаджэнні настаўніка Валянціна Антонавіча САБАЛЕЎСКАГА прыбылі на транспарце сваёй навучальнай установы. Для Яўгена, Ангеліны і Паўла ўдзел у выбарах быў асабліва запамінальным, бо галасавалі яны ўпершыню. У памяць аб гэтай падзеі члены ўчастковай камісіі ўручылі ім падарункі.

Сяргей САДОЎСКІ

Страница 2039 из 2143

Задайте вопрос