222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Адказ адназначны і заканамерны – за спакой на зямлі! Шчыры голас іх сэрца заклікае назаўсёды захаваць простае шчасце людское, якое складаецца, здавалася б, з такіх будзённых, але і такіх важных рэчаў. Любая жанчына радуецца, калі ёсць дах над галавой, калі яна знайшла сваё каханне, калі падрастаюць здаровыя дзеткі, калі вось так з задавальненнем можна прагуляцца па любімых гарадскіх вуліцах з каляскамі, у якіх адпачываюць маленькія нашчадкі…
Зацяжныя катаклізмы ў суседняй Украіне, тэракты і міжнацыянальныя канфлікты ў іншых дзяржавах міжволі абуджаюць у сэрцах людзей любога ўзросту голас радасці: як добра, што нашу Беларусь абмінула такая доля! Мы ўсе галасуем за згоду паміж людзьмі і кансалідацыю грамадства, за мір на роднай зямлі, за лепшую будучыню, якую імкнёмся мацаваць сваёй стваральнай працай... Пра гэта мы і гаварылі на прыгожых вуліцах горада са шчаслівымі матулямі: Анастасіяй Іода, Таццянай Доўнар-Слізкай, Аксанай Пясецкай, Анастасіяй Рудай, Гражынай Угляніцай, Кацярынай Болвах.

Анжаліка Аляксандраўна МІКУЛІЧ,
бухгалтар ДП “Падбярэззе”:
– Пераканана, што кожны з нас разумее важнасць выбарчай кампаніі, якая пройдзе 11 верасня. Бо вектар практычнай работы парламентарыяў скіраваны і на плённую дзейнасць у рэгіёнах, дзе яны атрымалі мандат даверу сваіх выбаршчыкаў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шмат часу працуюць у сваіх выбарчых акругах. Найбольш эфектыўнымі формамі гэтай дзейнасці з’яўляюцца асабістыя прыёмы выбаршчыкаў, разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, удзел у розных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў рэгіёнах. Практычная работа ў акрузе з выбаршчыкамі дэпутатаў дзвюх палат беларускага парламента – гэта і добрая школа вопыту для нашых дэпутатаў мясцовых Саветаў. А мэта ў нас адна – павышэнне дабрабыту людзей, выкананне намечаных планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і важных дзяржаўных праграм.

Вольга Аляксандраўна ШЫБУТ,
ветэран працы спажыўкааперацыі,
жыхарка горада Валожына:
– Дэпутаты заканадаўчага органа краіны – гэта не выпадковыя людзі. Яны павінны валодаць высокай палітычнай культурай, разбірацца ў эканамічных, сацыяльных працэсах. Наш парламент садзейнічае і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту Беларусі, узмацненню яе пазіцыі ў сусветнай супольнасці. Безумоўна, у тым, што Беларусь лічыцца найбольш паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, таксама вялікая заслуга нашых парламентарыяў. Дэпутацкая ноша нялёгкая. Не кожны здольны працаваць эфектыўна. Таму важна, каб мы ў час галасавання аддалі перавагу людзям вопытным, кампетэнтным, якія добра ведаюць сітуацыю ў краіне, а таксама шляхі вырашэння актуальных праблем.

Андрэй Уладзіміравіч ХАЛІМОН,
вадзіцель ААТ “Лоск”, шматдзетны бацька:
– Відаць, ужо нікога не трэба пераконваць, што ўсе найважнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця ў нашай краіне вырашаюцца найбольш дэмакратычным шляхам – свабодным волевыяўленнем народа. І выбары ў парламент краіны, якія набліжаюцца, – прамое пацвярджэнне гэтаму. У падрыхтоўчы перыяд да гэтай важнай кампаніі робіцца ўсё для таго, каб выбаршчыкі ўзважана і ўдумліва змаглі адназначна вызначыцца, за каго яны аддадуць свой голас. З гадамі правядзення выбараў у вышэйшыя органы ўлады яны заваёўваюць у электарату ўсё большы інтарэс. І перш за ўсё дзякуючы таму, што праводзяцца на канкурэнтнай аснове. Многія грамадзяне галасуюць датэрмінова. Я, напрыклад, таксама ўжо выканаў сваё канстытуцыйнае права. Нашы людзі ацэньваюць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат не па словах, а па канкрэтнай практычнай дзейнасці, па выніках працы.

Ірына Іванаўна КІРЫЛОВІЧ,
дырэктар раённага цэнтра
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі:
— Выбары лічу важнай падзеяй у жыцці рэспублікі. Удзел у галасаванні прымаю абавязкова. Вельмі добра, што вялікае значэнне ў сваёй дзейнасці члены беларускага парламента надаюць рабоце з моладдзю. Дэпутаты – частыя госці ў школах, навучальных установах, на прадпрыемствах, у арганізацыях, дзе маладое пакаленне складае перавагу працоўнага калектыву. Традыцыяй стала і правядзенне інфармацыйных сустрэч у Палаце прадстаўнікоў з навучэнцамі, студэнтамі ВНУ і рабочай моладдзю.
Спадзяюся, што да гэтага часу старшакласнікі навучальных устаноў нашага раёна памятаюць, як для іх дэпутаты Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі ладзілі цікавыя экскурсіі па будынку, дзе працуе наш беларускі парламент. Запамінальным было і ўрачыстае ўручэнне пашпартоў дзецям, якія дасягнулі свайго паўналецця.
Спадзяюся, што і ў новым складзе парламента пасля выбараў 2016 года дэпутаты будуць шмат увагі надаваць ініцыіраванню разнастайных грамадзянска-патрыятычных, культурных і дабрачынных акцый.
Пераможца VIII Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2015”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Гіруць-Русакевіч была сярод выбаршчыкаў, якія прыйшлі на Партызанскі ўчастак № 4 у першыя хвіліны пасля старту датэрміновага галасавання.
Для любога сапраўднага патрыёта выбары – важная і добрая падзея, якая акажа лёсавызначальны ўплыў на будучыню роднай зямлі. Гарачае сэрца паэтэсы, назаўсёды адданае Радзіме і яе працавітым людзям, штораз патрабуе станавіцца ў рады “піянераў” электаральных кампаній і заспакойваецца толькі тады, калі грамадзянскі доўг выкананы спаўна і бездакорна. Такі момант для Валянціны Францаўны наступіў, калі яе бюлетэнь апусціўся на дно урны для галасавання.
На Гагарынскім участку для галасавання № 1 Валожына 8 верасня дастаткова ажыўлена: правам аддаць свой выбар датэрмінова карыстаюцца многія. У асноўным, гэта тыя, у каго на выхадныя складзены асабістыя планы. Сярод іх і жыхарка райцэнтра Людміла Аляксееўна НІКАНОВІЧ: у нядзелю яна рыхтуецца паехаць да дзяцей у сталіцу, а прапусціць падзею рэспубліканскага значэння гэтаму выбаршчыку не дазваляюць адказнасць і сумленне.
У Алены Васільеўны МАЛЯЎСКАЙ, якая прыйшла 8 верасня на Гагарынскі ўчастак для галасавання № 1 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, добры настрой. Жанчына ўжо зрабіла свой выбар і задаволена гэтым!
На Ленінскім участку для галасавання № 2 Валожына, дзе карэспандэнт раённай газеты пабываў 8 верасня, за дзве гадзіны пабывала 15 чалавек. З вялікай увагай члены камісіі Жанна Анатольеўна КРАСКОЎСКАЯ і Софія Адамаўна САКАЛОВА сустрэлі чарговага наведвальніка, які вырашыў прагаласаваць датэрмінова. Да выхаду на пенсію Надзея Ульянаўна КУЦУК больш як дваццаць апошніх гадоў адпрацавала ў Валожынскім лясгасе (а менавіта ў гэтай установе месціцца выбарчы ўчастак).
10 сентября 2016 года с 10:00 до 11:00 по телефону 8017 360 18 97 состоится прямая телефонная линия с начальником Минского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковником милиции Царуком Олегом Вячеславовичем. Задавайте интересующие Вас вопросы, касающиеся сферы оказываемых охранных услуг физическими и юридическими лицами и требований, предъявляемых к кандидатам на службу в органы внутренних дел.
1 верасня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла пазнавальная сустрэча для вучняў 7-х класаў школ г.Валожына “Прыгарніся да Роднага Слова”. Мерапрыемства, падрыхтаванае і праведзенае ўдзельнікамі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, было прысвечана Дню Ведаў і Дню беларускага пісьменства. З дапамогай вядучых – кіраўніка і ўдзельніцы гэтай творчай суполкі Валянціны Гіруць-Русакевіч і Ганны Канановіч, а таксама мультымедыйнай прэзентацыі, школьнікі даведаліся пра пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, здзейснілі завочную экскурсію па сталіцах свята Роднага Слова, а таксама па найбольш літаратурна-адметных мясцінах Валожыншчыны. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з імёнамі слынных землякоў – літаратараў і навукоўцаў, пачулі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя нашым першаасветнікам і першадрукарам, роднаму краю, Роднаму Слову, якія гучалі у выкананні іх аднакласніц Анастасіі Барадака, Ксеніі Шакун (СШ №1), Лідзіі Русакевіч (СШ №2). Свае вершы падаравалі школьнікам і настаўнікам таксама рунеўцы, як названыя ўжо паэтэсы, так і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, якая звярнулася да ўдзельнікаў сустрэчы са шчырымі прывітальнымі словамі, у тым ліку вершаванымі.
В Воложине 2 сентября 2016 года в 11.00 на территории городского озера пройдет открытие скульптуры зимородка. В программу включена викторина, в ходе которой можно будет выиграть значок зимородка и сделать общее фото. Посетить данное мероприятие приглашаются все желающие!
Каб звярнуць увагу бацькоў на праблему траўматызму і гібелі ад пажараў дзяцей, пакінутых без нагляду, работнікі Валожынскі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з юнымі выратавальнікамі адправіліся ў аддзелы ўнівермага, якія спецыялізуюцца на дзіцячым адзенні і канцэлярскіх таварах для школьнікаў.
Там яны прызывалі дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду, праводзіць з імі тлумачальныя гутаркі на тэмы выканання правіл бяспекі. Бо кожнае дзіця павінна ведаць, што неабходна рабіць і як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення любой надзывчайнай сітуацыі. Маленькім наведвальнікам юныя выратавальнікі прапаноўвалі размаляваць малюнкі на тэму бяспекі. Вогнетушыцелі, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і баявая вопратка выратавальнікаў, якія былі выстаўлены як бы на продаж, таксама сталі напамінам для бацькоў аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду. Пры куплі тавараў, разам з чэкам, кожны пакупнік атрымаў памятку для бацькоў. Пад час правядзення першага этапа акцыі ўсе наведвальнікі ўнівермага атрымалі карысныя падарункі ад выратавальнікаў, якія, спадзяёмся, дапамогуць жыхарам раёна зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей бяспечным.
Любая надзвычайная сітуацыя - гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Як паказвае шматгадовая практыка, менавіта ў перыяд летніх канікул пачашчаюцца выпадкі дзіцячага траўматызму, таму што часта дзеці застаюцца без належнага нагляду дарослых. З мэтай папярэджання гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем на працягу ўсяго летняга перыяду работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі ў аздараўленчых лагерах і установах дашкольнай адукацыі рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Канікулы без дыму і агню!”
Пад час акцыі з дзецьмі былі праведзены прафілактыныя гутаркі з дэманстрацыяй навучальных відэафільмаў, спартыўныя гульні, падарожжы па краіне бяспекі. А для замацавання атрыманых ведаў выхаванцы атрымалі наглядны навучальны матэрыял. Дзеці радавалі сваімі адказамі, беспамылкова называючы прычыны пажараў, алгарытм дзеянняў пры пажары і выкліку службы выратавання.
Не праходзяць такія мерапрыемствы без мноства пытанняў, бо ў гэтым узросце дзецям хочацца даведвацца ўсё новае і нязведанае. Мора зададзеных пытанняў сведчыла пра тое, што яны цікавяцца спецыфікай прафесіі выратавальніка і паважліва ставяцца да гэтай працы. Самыя цікаўныя і смелыя пыталіся: «Колькі літраў вады выліваецца з рукава за 1 секунду? Дзе пажарныя бяруць ваду, калі яна скончыцца? Якая даўжыня самага доўгага рукава? Што выкарыстоўваюць выратавальнікі, каб засцерагчы сябе ад агню?” Пра гэта казалі і выставы малюнкаў рабят, прысвечаныя выратавальнікам.
Вельмі прыемна, што хлопчыкі i дзяўчынкi чакаюць гасцей з нецярпеннем. Адкрыты дыялог аб правілах пажарнай бяспекі і дэманстрацыя відэаролікаў аб дзіцячай бестурботнасці пакінулі ў свядомасці кожнага дзіцяці свой след.
Выратавальнікі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы павінны паслужыць дасягненню пастаўленай мэты - выхаванню ў падрастаючага пакалення культуры бяспечных паводзінаў.
Спадзяемся, што лета для кожнага дзіцяці прайшло бяспечна, прадуктыўна і з карысцю. Наперадзе навучальны год, а ён запатрабуе ад кожнага шмат сіл, энергіі і навыкаў, набытых за лета.
У Вас есть маломерное судно?
Вы владелец судна? Тогда Вам обязательно нужно знать базовые правила. Это краткое руководство перед эксплуатацией.
Госинспектор Молодечненского участка ГИМС напоминает, что в соответствии с Указом Президента Республики Беларусь №200 от 26 апреля 2010 г. регистрации подлежат маломерные суда, за исключением гребных лодок грузоподъёмностью менее 225 кг.
Что такое маломерное судно?
Маломерное судно – судно, которое имеет длину не более 20 м, а пассажировместимость – 12 человек.
Когда нужно зарегистрировать судно?
Через 30 календарных дней со дня покупки или приобретения на ином законном основании.
Как зарегистрировать маломерное судно?
Приходите в ближайший участок ГИМС → предъявите следующие документы:
***Если Вы не зарегистрировали и не классифицировали маломерное судно – его эксплуатация категорически запрещена!
Что нужно сделать до начала эксплуатации маломерного судна?
Пройти техническое освидетельствование в день государственной регистрации и классификации или в течение 10 дней после этого. Главное условие – нанесение регистрационного номера на маломерное судно.
Как часто нужно проводить техническое освидетельствование?
ü Каждые 2 года – для маломерных гребных судов, с года выпуска которых прошло менее 10 лет.
ü Каждый год – для маломерных гребных судов, с года выпуска которых прошло 10 и более лет.
ü Каждый год – для моторного суда (независимо от мощности двигателя), катера, гидроцикла.
Что выдается судовладельцу после технического освидетельствования?
Что нужно взять с собой?
Удостоверение на право управления прогулочным моторным судном, мощность двигателя которого превышает 3,7 киловатта (5 лошадиных сил).
Помните: эксплуатация маломерного судна без прохождения в установленные сроки и порядке технического освидетельствования – запрещена!
Рэспубліканскі спартыўны фестываль для працуючай моладзі "Алімпія - 2016" прайшоў 26-28 жніўня ў Валожынскім раёне пад дэвізам "Моладзь выбірае! На тры дні палатачны гарадок на беразе маляўнічай ракі Іслач стаў маладзёжнай сталіцай для самых ініцыятыўных юнакоў і дзяўчат. Удзельнікамі сталі 20 маладзёжных каманд, у тым ліку з міністэрстваў адукацыі, інфармацыі, культуры, архітэктуры і будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі, па надзвычайных сітуацыях, Камітэта дзяржаўнага кантролю, а таксама Беларускай чыгункі.
Праграма была насычана рознымі мерапрыемствамі: камандныя і індывідуальныя спаборніцтвы (па футболе, валейболе, падняцці гіры, тэхніцы паходнага турызму і інш.); творчыя конкурсы (прэзентацыі каманд, конкурсы бівуакоў і гатавання страў); інтэрактыўныя адукацыйныя тэматычныя пляцоўкі, майстар-класы, сустрэчы з вядомымі людзьмі.
Каманда нашага раёна па выніках спаборніцтваў стала сярэбраным прызёрам "Алімпіі - 2016" у агульным заліку. Саступілі валожынскія спартсмены толькі прадстаўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, якія заваявалі першынство.
Валожынскія валейбалісты святкавалі абсалютную перамогу на рэспубліканскім фэсце. Трэцім прызавым месцам журы адзначыла і турыстычнае блюда, падрыхтаванае раённай камандай.