Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Яна праводзіцца з мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне таго, што грамадзяне не прытрымліваюцца правіл пажарнай бяспекі, а таксама для павышэння інфармаванасці насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі.

Вясна ўступіла ў свае правы! Снег на палях замяніла сухая леташняя трава. Уласнікі адпраўляюцца на дачы ў імкненні навесці парадак на зямлі, прыбраць і ўтылізаваць леташняе смецце. Як зрабіць гэта бяспечна? Выратавальнікі на працягу ўсяго месяца будуць рады сустрэцца з кожным і растлумачыць пытанні бяспекі.

На мінулым тыдні адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. На мерапрыемстве абмеркавалі стан спраў грамадска-палітычнай суполкі, вырашылі арганізацыйныя пытанні і, вядома ж, вызначылі састаў новага праўлення. Старшынство актыў даверыў дырэктару гімназіі № 1 райцэнтра Алене Іванаўне Клачко, яе намеснікам абраныСяргейФранцавічГлінскі.

Папярэдне перад аднадумцамі выступіла дзеючы старшыня райарганізацыі Наталля Анатольеўна Чарнышова. Паводле яе слоў, перад структурай у цэлым стаіць шэраг маштабных задач. У складзе раённай арганізацыі “Белая Русь” сёння – 33 пярвічкі і 805 патрыятычна настроеных жыхароў Валожыншчыны. У справаздачны перыяд суполка дзейнічала з улікам усіх намечаных планаў. Актыў шчыраваў на ўзмацненне як самой арганізацыі, так і яе палітычнага, сацыяльнага статусу. Завершана стварэнне электроннай базы даных. Без збояў, аператыўна працуе і грамадская прыёмная. Больш за 60% членаў “Белай Русі” былі занятыя ў час апошняй выбарчай кампаніі.

Своеасаблівай візітнай карткай грамадскай арганізацыі сталі шматлікія акцыі. У час іх правядзення ўвагай і клопатам ахоплены практычна ўсе катэгорыі насельніцтва – ад ахвочых да творчасці і вучобы дзяцей да ветэранаў вайны і працы. Ад імя ГА “Белая Русь” рэгулярна атрымлівалі падарункі вясковыя рупліўцы і перадавікі вытворчасці, маладыя сем’і, воіны-інтэрнацыяналісты, шаноўныя пенсіянеры. З ахвотай арганізацыя далучаецца да ўзнагароджання членаў працоўных калектываў пры адзначэнні іх прафесіянальных свят. У ліку першых “БелаРусы” і ў навядзенні парадку на зямлі, і ў заахвочванні да здаровага ладу жыцця, і ў многіх іншых памкненнях.

Як заўважыла Наталля Анатольеўна, акцэнт на развіццё далейшага руху трэба рабіць менавіта гэткімі ж добрымі справамі. Варта актывізаваць стваральную дзейнасць пярвічных арганізацый, больш, шчыльней і лепш працаваць з моладдзю. Дарэчы, у гэтым кірунку таксама ёсць чым пахваліцца. У прыватнасці, з раённай сцэны прагучалі імёны пераможцаў абласной акцыі “Залатое пяро”: высокімі ўзнагародамі адзначаны поспехі гімназісткі Ані Жудрык і Каці Старавойтавай з Івянца.

За актыўную жыццёвую пазіцыю і дасягнутыя поспехі падзякаваў валожынцам ганаровы госць мерапрыемства – старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Анатоль Абдурахманавіч Асманаў. У яго прысутнасці былі таксама ўшанаваны старшыні пярвічных арганізацый Валожыншчыны. У спісе лепшых – 10 чалавек. Дзейнасць арганізацыі ацэнена станоўча.

Акрамя выбараў Савета, прэзідыума і кантрольна-рэвізійнай камісіі, актыў вызначыўся з кандыдатурамі дэлегатаў на абласную канферэнцыю, а таксама 3-і З’езд Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі, які пройдзе ў кастрычніку бягучага года. На абласное мерапрыемства паедуць П. І. Бібік, С. Ф. Глінскі, Л. Р. Прывал і В. І. Каранік. На рэспубліканскую ўрачыстасць дэлегавалі новую старшыню раённай арганізацыі А. І. Клачко.

Сяргей САДОЎСКІ

Вторник, 04 апреля 2017 14:43

Велікодная пісанка

 

29 сакавіка на базе  ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”  адбыўся раённы семінар-практыкум па аздабленню велікодных яек “Велікодная пісанка”. Прымалі ўдзел кіраўнікі гурткоў па ДПМ клубных устаноў, а таксама вучні школ раёна.

Праведзены майстар-класы:   па тэхніцы роспісу велікодных яек воскам “Даніна   традыцыям …”  (Вольга Мікалаеўна Кашкурэвіч --  педагог дадатковай адукацыі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Крынічка»  Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінск);тэхніка роспісу велікодных яек акрылавымі фарбамі    “Прастора для фантазіі”(Ганна Гарбачэўская – кіраўнік гуртка “Кудзеснікі” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”); святочнае дэкарыраванне велікодных яек “Велікодны сувенір  (Кацярына Аляксандраўна Мядзелка – кіраўнік   гуртка “Кудзеснікі” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”).    

У далейшым будзе працягвацца збор матэрыяла па аднаўленню і вывучэнню мясцовых традыцый Валожыншчыны па роспісу і афарбоўцы велікодных яек.

 

31 сакавіка 2017 года прайшло адкрыццё турыстычнага маршрута “З гісторыяй, з культурай, з намі…” Гэты маршрут распрацаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама пры падтрымцы раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, а першымі турыстамі-экспертамі сталі старшыні прафсаюзных арганізацый горада і раёна. Праграма маршрута ўключала цікавыя культурна-гістарычныя аб’екты на тэрыторыі аграгарадкоў Сакаўшчына, Вішнева, Багданава, Дубіна, майстар-класс па вырабу лялек, анімацыйную праграму, праведеную народным гуртам народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, частаванне нацыянальнымі стравамі. Уражанні ў наведвальнікаў былі самыя найлепшыя, гэта дае падставу спадзявацца, што маршрут стане запатрабаваным.

Понедельник, 03 апреля 2017 14:49

Песняры зямлі беларускай

     Гасцямі  “Паэтычнай пятніцы”, якая ладзілася ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аздаралеўленчых пляцовак, што працавалі пры школах г.Валожына падчас вясновых канікулаў,  былі  ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага  цэнтра культуры, члены СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун і Галіна Радына-Марцінкевіч. А праходзіла гэтае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай  літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выкананні ўдзельнікаў Клуба “Кругагляд” Жамоздзік Машы, Санюкович Ані, Варабей Паліны і Місевіч Ані  прыгожа гучалі творы песняроў аб вясне. Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчаткі і вершы паэтэс-зямлячак, прысвечаныя слаўным юбілярам, роднаму краю, паэзіі.

Понедельник, 03 апреля 2017 14:34

«Прямая телефонная линия»

10 апреля 2017 года с 08.00 до 10.00 по телефону (8 01772) 54938 проводится «прямая телефонная линия» с участием главного государственного санитарного врача Воложинского района Дубовика Александра Владимировича на тему «О санитарно-эпидемиологическом благополучии населения».

Весна уже не просто на пороге, а смело зашла в гостиную природы и устанавливает свои права в качестве хозяйки всего и всех! Сплошные поводы для радости и хорошего настроения, казалось бы… Но спасателям все видится не так просто: негорючий снег сменился обнажившимися полями сухой прошлогодней травы и других пожароопасных сюрпризов. Армия лучших хозяев ринулась на дачи в стремлении сделать этот мир красивей и чище. Радивые собственники видят цель – наведение порядка на земле, знают, как этого можно достичь, – убрать и утилизировать прошлогодний мусор, а как сделать это безопасно?

Снижение количества пожаров, происходящих по причине несоблюдения гражданами правил пожарной безопасности в жилых зданиях и сооружениях, населенных пунктах и территориях, повышение информированности населения о возможностях государственных организаций по оказанию услуг в сфере обеспечения пожарной безопасности – вот неполный перечень целей, преследуемых спасателями в рамках акции «За безопасность вместе!», которая пройдет в республике с 3 по 28 апреля.  Спасатели уже идут к вам и на протяжении всего следующего месяца будут рады встретиться с каждым и разъяснить вопросы безопасности.

Четверг, 30 марта 2017 10:48

Тыдзень дзіцячай кнігі

Кожны год у час веснавых школьных канікул Валожынская дзіцячая бібліятэка праводзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Па традыцыі, тыдзень распачаўся музычным аўторкам “У свеце фарбаў, гукаў і пачуццяў”. Навучэнцы Валожынскай школы мастацтваў Шаўлюк Жэня, Лужынская Паліна, Гурская Аліса, Сякацкая Надзя, Дзядзюль Паліна, Гаспарэвіч Андрэй падарылі слухачам шмат прыемных хвілін і атрымалі заслужаныя апладысменты. Выкладчыкі школы мастацтваў распавядалі аб гісторыі стварэння акардэона, домры, баяна, саксафона. Дзеці таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі навучэнцаў аддзялення выяўленчага мастацтва.

Дырэктар школы мастацтваў Язерскі Андрэй Валер’евіч падрабязна расказаў пра напраўленні па якіх працуе ўстанова і запрасіў дзяцей ў храм мастацтваў, дзе пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў кожны можа адкрыць для сябе непаўторны свет жывапісу, музыкі, танца.

Среда, 29 марта 2017 07:58

Вясёлыя і знаходлівыя

28 сакавіка ў раённым цэнтры культуры г. Валожына прайшоў раённы этап КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Удзел у юмарыстычным мерапрыемстве прынялі сем каманд устаноў адуацыі Валожынскага раёна. Праграму спаборніцтваў складалі тры конкурсы: «Візітная картка», «Біятлон» і «Музычнае хатняе заданне». Тэматыка: прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці, дзейнасць клубаў юных выратавальнікаў-пажарных, папулярызацыя прафесіі пажарнага і многае іншае. Выступленні каманд прынеслі ўдзельнікам гульні, журы і гледачам нямала ўсмешак. У выніку прызавую тройку склалі каманды «Ликвидация» з сярэдняй школы №2 г. Валожына, «Маланка» з Багданоўскага НПК і «Прометей” з гімназіі №1 г. Валожына. 5 красавіка каманда “Ліквідацыя” прадставіць Валожынскі раён на абласным этапе КВЗ у Вілейцы. Віншуем пераможцаў!

Понедельник, 27 марта 2017 09:21

ДОБРОВОЛЬНАЯ АКЦИЯ «НЕДЕЛЯ ЛЕСА–2017»

С 1 ПО 8 АПРЕЛЯ ПО ИНИЦИАТИВЕ МИНИСТЕРСТВА ЛЕСНОГО ХОЗЯЙСТВА В РЕСПУБЛИКЕ ПРОЙДЕТ ТРАДИЦИОННАЯ ДОБРОВОЛЬНАЯ АКЦИЯ «НЕДЕЛЯ ЛЕСА».

В этом году у акции юбилей — вот уже в десятый раз мы приглашаем всех желающих внести вклад в создание новых лесов Беларуси. К слову, в прошлом году акция стала самой массовой за все годы. За восемь дней в ней приняли участие почти 81 000 человек. В этот раз «Неделя леса» посвящена восстановлению лесов, поврежденных стихийными бедствиями, прошедшими по территории Беларуси летом прошлого года.

В добровольной акции «Неделя леса» может принять участие любой. Для этого Вам нужно обратиться в Государственное лесохозяйственное учреждение «Воложинский лесхоз» и выразить свое желание. В оговоренное время, прибыв в оговоренное место, Вы получите посадочный материал, орудия труда и четкие инструкции от работников лесхоза, что и как нужно правильно делать. И спустя годы сможете приходить на это место и любоваться тем, как растет лес, посаженный Вашими руками.

Всю интересующую информацию можно получить по телефону 8 (01772) 55485.

Страница 1987 из 2144

Задайте вопрос